11 траўня 2024, Субота, 4:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Боб Дылан усё ж пагадзіўся прыняць Нобелеўскую прэмію

Боб Дылан усё ж пагадзіўся прыняць Нобелеўскую прэмію
Боб Дылан

Неабходную паводле рэгламенту лекцыю спявак так і не правядзе асабіста, аднак ён абяцаў даслаць відэазапіс з маналогам.

Амерыканскі паэт-песеннік Боб Дылан, які атрымаў летась Нобелеўскую прэмію ў літаратуры, усё ж пагадзіўся асабіста атрымаць узнагароду ў Стакгольме, дзе ён будзе з канцэртамі 1-2 красавіка, паведамляе расейская служба BBC.

Як заявіла Швэдская акадэмія, якая ўручае ўзнагароду, неабходную паводле рэгламенту лекцыю спявак так і не правядзе асабіста, аднак ён абяцаў даслаць відэазапіс з маналогам.

У снежні Дылан ужо даслаў на цырымонію ўзнагароджання адзін відэазварот, у якім заявіў, што ўзнагарода - вялікі гонар для яго.

У прамове, зачытанай тады ад ягонага імя, Дылан прызнаўся, што шанец атрымаць гэтую прэмію быў для яго не вышэйшым, чым апынуцца на Месяцы. Ён прызнаўся, што свае пачуцці ад уручэння, «сапраўды немагчыма выказаць словамі».

Аднак 8 млн крон (910 тысяч даляраў), належных пераможцу, ні ён, ні ягоныя прадстаўнікі таксама яшчэ не атрымлівалі.

Боб Дылан стаў першым лаўрэатам Нобелеўскай прэміі ў літаратуры, якому яе прысудзілі за тэксты песень, у сувязі з чым навіна пра ягонае ўзнагароджанне стала прадметам для разлютаваных спрэчак творчых дзеячаў розных краін.

У сваёй пастанове Швэдская акадэмія патлумачыла, што прэмія прысуджаная Дылану за «стварэнне новай паэтычнай мовы ў рамках вялікай амерыканскай песеннай традыцыі».

У статуце Нобелеўскага камітэта адзначаецца, што «літаратурай з'яўляецца не толькі белетрыстыка, але таксама і іншыя творы, якія паводле формы ці ж паводле стылю ўяўляюць літаратурную каштоўнасць».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках