11 траўня 2024, Субота, 3:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У РФ анансавалі маштабную акцыю супраць Пуціна

30
У РФ анансавалі маштабную акцыю супраць Пуціна

29 красавіка ў Расеі адбудзецца акцыя «Надакучыў» супраць прэзідэнта Расеі.

Пра гэта паведамілі на старонцы руху «Адкрытая Расея» ў сацсетцы Facebook.

«Нас даняло жыць на жабрацкія заробкі і пенсіі, эканоміць на ежы і адзенні, трываць карупцыю і трымацца, слухаць хлусню з тэлевізара, ездзіць разбітымі дарогамі, хадзіць у напаўразбураныя паліклінікі, трываць самавольства суддзяў і паліцыі, трываць карупцыю і трымацца, усяго баяцца», - сказана ў анонсе.

Крыніца ў «Адкрытай Расеі» сказаў, што форму мерапрыемстваў 29 красавіка рух пакуль рассакрэціць не можа. У той жа час ён удакладніў, што акцыі не будуць падобныя да мітынгаў Аляксея Навальнага, піша РБК.

«Заяўкі на мітынг рух не падаваў і дакладны спіс гарадоў, дзе будуць праходзіць акцыі пакуль не вызначаныя», - паведаміла крыніца.

Пакуль ніякіх заявак на правядзенне акцыі ў Маскве «Адкрытая Расея» не адпраўляла, пацвердзіла каардынатарка праваабарончага кірунку «Адкрытай Расеі» Марыя Баранава.

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках