20 траўня 2024, панядзелак, 14:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мядзведзеў і Кабякоў жорстка паспрачаліся наконт газу ў Бішкеку

147
Мядзведзеў і Кабякоў жорстка паспрачаліся наконт газу ў Бішкеку
Дзмітрый Мядзведзеў і Андрэй Кабякоў
Архіўныя фота ТАСС

Кіраўнікі ўрадаў Беларусі ды Расеі зладзілі слоўную сварку на пасяджэнні Еўразійскага міжурадавага савета.

Андрэй Кабякоў выказаў здзіўленне з нагоды дзеянняў Расеі:

«Мы вымушаныя канстатаваць, што сёння не выконваецца двухбаковая нарматыўна-прававая база, якая была створаная не ў адрыве, а ў цеснай узаемасувязі са шматбаковымі дамоўленасцямі Еўразійскага эканамічнага саюза. Прычым праблемы ў двухбаковых дачыненнях фундаментальна ўплываюць на наш удзел у шматбаковых інтэграцыйных працэсах. Мы не падзяляем гэтыя два трэкі, бо праблемы ў двухбаковых стасунках ўплываюць скажона на Еўразійскую інтэграцыю. Мы сапраўды выказваем крайнюю заклапочанасць у сувязі з захаваннем неўрэгуляванасці праблем у нафта-газавай сферы, невыкананнем двухбаковых і шматбаковых дамоўленасцей ва ўмовах паставак энэрганосьбітаў, і бяздзейнасцю на гэтым фоне Еўразійскай эканамічнай камісіі...

Вымушаныя канстатаваць, што ствараюцца ўсе новыя перашкоды і бар'еры. Добра, хай будзе пакуль розніца ў коштах газу. Мы дамовіліся пры падпісанні дамовы аб Еўразійскім эканамічным саюзе, што яна будзе паступова ліквідаваная да 2025 года. Але чамусьці розніца рэзка расце. Ні на адзін, ні на пяць і нават ні на дзесяць адсоткаў, а розніца ў коштах паміж Беларуссю і Расейскай Федэрацыяй вырасла з 38% у пачатку 2014 года да 110% у 2016 годзе. Чаму пасля стварэння ЕАЭС замест паступовага скарачэння, розніца стала амаль утрая вышэйшай? Якая свабода руху тавараў, паслуг, капіталу і працоўнай сілы тут можа быць? Нашы партнёры выдатна ведаюць, што 96% электраэнэргіі ў Рэспубліцы Беларусь выпрацоўваецца з расейскага прыроднага газу. Як у такой сітуацыі можна канкураваць на агульным рынку? Беларусь гатовая рухацца наперад, але мы супраць таго, каб рабіць выгляд, што рухаемся наперад».

У адказ Дзмітрый Мядзведзеў назваў дзеянні Беларусі шантажом, паведамляе lenta.ru.

Ён адзначыў, што пачасціліся выпадкі, калі праблемы двухбаковых стасункаў пераносяцца на шматбаковую пляцоўку, што «з поспехам прадэманстраваў беларускі бок».

- У дачыненні да іншых членаў гэтая сітуацыя падобная шантажу: «ці вы паўплываеце, ці мы не падпішам». Злоўжыванне правам саюза непрымальнае, інтэграцыя мае наднацыянальнае значэнне. Мы разглядаем пытанні, якія тычацца абсалютна ўсіх, а не двух ці тры бакоў, - адзначыў Мядзведзеў.

Расейскі прэм'ер дадаў, што «ніхто нікога не трымае ў ЕАЭС» і «гэта справа добраахвотная».

Ён таксама заклікаў краіны - партнёры Расеі ў ЕАЭС не «практыкавацца ў падліках» коштаў расейскага газу і заўважыў, што калі б некаторыя краіны не ўваходзілі ў склад Саюза, яны куплялі б газ еўрапейскімі коштамі.

Напісаць каментар 147

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках