8 траўня 2024, Серада, 1:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У якіх прадуктах змяшчаецца шмат жыццёва неабходнага вітаміну D

9
У якіх прадуктах змяшчаецца шмат жыццёва неабходнага вітаміну D

Вітамін D жыццёва неабходны для насельніцтва тых краін, дзе зіма доўжыцца па паўгода.

Усяго 30 хвілін сонечнага святла ў дзень - і ў нашым арганізме ўтворыцца гаючы вітамін D, або, як яго яшчэ часам называюць, «вітамін сонечнага святла». Галоўная функцыя гэтага жыццёва важнага вітаміну - у рэгуляцыі абмену кальцыю і фосфару ў крыві, што забяспечвае нармальны рост і развіццё костак і зубоў, надае трываласць нашаму шкілету і сілу цягліцам. А яшчэ вітамін D неабходны для згортвання крыві, нармальнай працы сэрца, рэгуляцыі артэрыяльнага ціску, павышэння імунітэту і працы шчытападобнай залозы. Нездарма лекары ўсяго свету надаюць асаблівую ўвагу праблеме недахопу вітаміну D, піша kp.by.

Калі арганізм атрымлівае патрэбную колькасць сонечнага святла, вітамін Д таксама выпрацоўваецца ў дастатковай колькасці. Але што рабіць жыхарам тых краін, дзе сонца - рэдкі госць цягам не проста дзён, але і тыдняў, а то і месяцаў? Па-першае, ўсё ж старацца бываць на вуліцы - абавязкова ўдзень, падстаўляючы святлу адкрытыя ўчасткі цела. Па-другое, можна на параду лекара дадаткова прымаць вітамін D - напрыклад, у выглядзе рыбінага тлушчу. А па-трэцяе, кожны дзень уключаць у рацыён тыя прадукты, якія ўтрымліваюць «сонечны вітамін». Якія ж менавіта прадукты?

1. Тлустая марская рыба - ласось, пікша, сардзіны, фарэль, палтус, скумбрыя, селядзец, а таксама ікра. Асабліва багатая вітамінам D печань траскі.

2. Мясныя субпрадукты - напрыклад, ялавічная, а лепш цялячая печань і ныркі.

3. Курыныя яйкі - у адным яйку ўтрымліваецца блізу 20% дзённай нормы вітаміну D.

4. Збожжавыя (авёс), а таксама некаторыя раслінныя прадукты - пятрушка, крапіва.

5. Малочныя прадукты - сметанковае масла, сыр і тварог. Вось на апошнім, такім звыклым для нас прадукце штодзённага ўжывання, варта спыніцца падрабязней. У кілаграме тварагу змяшчаецца блізу паловы дзённай нормы вітаміну D. А яшчэ звышкарысны бонус - малочныя тлушчы, лёгказасваяльныя бялкі, кальцый, фосфар і амінакіслоты. Ідэальны склад для нармальнага росту, развіцця касцяной тканіны, здароўя сэрцава-судзіннай сістэмы, зубоў, прафілактыкі рахіту і астэапарозу...Вось чаму тварог неабходны літаральна ўсім - дзецям, падлеткам, будучым і кормячым мамам, спартоўцам, тым, хто вядзе актыўны лад жыцця, і людзям сталага веку.

Вельмі важна правільна выбраць гэты каштоўны прадукт. Тварог павінен быць сапраўды натуральным, вырабленым са свежага малака з выкарыстаннем закваскі.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках