11 траўня 2024, Субота, 4:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уладзімір Арлоў і Павел Татарнікаў прэзентавалі ў Берасці новую кнігу

Уладзімір Арлоў і Павел Татарнікаў прэзентавалі ў Берасці новую кнігу
ФОТА: ЯКУБ СУШЧЫНСКІ

«Айчына» распавядае пра гісторыю Беларусі ад Полацкага княства і да паўстання Тадэвуша Касцюшкі.

Больш за 70 чалавек сабралася на прэзентацыі кнігі Уладзіміра Арлова і Паўла Татарнікава «Айчына. Маляўнічая гісторыя». Гэта першая частка з двух, у якой апісана і багата ілюстраваная гісторыя Беларусі з часоў Полацкага княства і да паўстання Тадэвуша Касцюшкі, паведамляе «Радые Рацыя».

Больш падрабязна пра кнігу распавёў сам суаўтар, пісьменнік Уладзімір Арлоў: - Мы вельмі рады поспеху гэтай кнігі, мы прыехалі сюды ўжо з кнігамі другога накладу. Першы наклад тры тысячы разышоўся ў Менску за два тыдні. Я веру і ў трэці, і ў чацвёрты наклады «Айчыны», бо ўсё больш нашых суайчыннікаў імкнуцца да таго, каб у іх была Айчына, імкнуцца вярнуцца да сваіх каштоўнасцяў, імкнуцца знайсці сувязі з продкамі, якія ўмацоўваюць род.

Пісьменнік Уладзімір Арлоў над кнігай працаваў чатыры гады, а мастак Павел Татарнікаў шэсць гадоў. Кошт асобніка на прэзентацыі складаў 45 рублёў. Неўзабаве працягнецца праца над другой часткай кнігі, якая будзе прысвечана гісторыі Беларусі з часоў уваходжання ў склад Расейскай імперыі і да першых гадоў незалежнасці.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках