11 траўня 2024, Субота, 4:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці пра «таемную імперыю» Мядзведзева

16
Сталі вядомыя новыя падрабязнасці пра «таемную імперыю» Мядзведзева
ДЗМІТРЫЙ МЯДЗВЕДЗЕЎ
ФОТА: РІА «НАВІНЫ»

Фонд, які валодае «імперыяй Мядзведзева», заснаваў самы багаты расеец.

Мільярдэр Леанід Міхельсон у 2016 годзе ўзначаліў спіс найбагацейшых расейцаў (паводле версіі Forbes), ён пацвердзіў «Інтэрфаксу», што ягоная кампанія «Левіт» заснавала фонд «Дар». Гэтым фондам кіруе Ілля Елісееў, які вучыўся разам з прэм'ер-міністрам Расеі Дзмітрыем Мядзведзевым і які, паводле звестак Фонду барацьбы з карупцыяй, кіруе «таемнай імперыяй Мядзведзева».

Кампанія Міхельсона заснавала «Дар» у 2006 годзе. Стартавы капітал фонду склаў 34,4 мільярда рублёў. Прадстаўнік бізнэсоўцы паведаміў, што Міхельсон у курсе «сацыяльна-значных праектаў», якія рэалізуе фонд, і мае намер падтрымліваць яго і надалей. «Спадар Міхельсон удзельнічае ў рэалізацыі многіх грамадска значных праектаў, але, як правіла, аператыўнага, паўсядзённага ўдзелу ў гэтай дзейнасці браць не атрымліваецца», – дадаў прадстаўнік мільярдэра.

Да нядаўняга часу фонду «Дар» належала «лецішча Мядзведзева» у Плёсе, абсталяванае трыма шрубалётным пляцоўкамі і лыжных спускам. Акрамя таго, «Дар» часткова валодае дарэвалюцыйным маёнткам у Пецярбургу, адрэстаўраваным у элітны клубны дом на 29 кватэраў. Паводле інфармацыі Фонду барацьбы з карупцыяй (ФБК), Міхельсон ахвяраваў у фонд 33 мільярды рублёў. «Газпрамбанк», у якім Елісееў працуе намеснікам старшыні ўправы, выдаў кіроўнай кампаніі «Дару» крэдыт на 11 мільярдаў рублёў, піша «Сноб».

14 красавіка ў газеце «Коммерсант» выйшла інтэрв'ю з кіраўніком «Дару» Елісеевым. Ён паабяцаў падаць на ФБК у суд за абвінавачванні ў карупцыі. «І аўтарам, і ўсім распаўсюднікам баек пра тое, як мы “працуем” у інтарэсах дзяржаўных і палітычных дзеячаў, давядзецца адказваць паводле закону», – заявіў Елісееў. Паводле ягоных словаў, «Дар» – некамерцыйная арганізацыя, якая рэалізуе «праекты ў інтарэсах грамадства і дзяржавы».

У адказ кіраўнік ФБК Аляксей Навальны абвінаваціў Елісеева ў хлусні. «Шкада, што Елісееву не задалі пару відавочных пытанняў, што ўмомант разбураюць ягоную легенду:

Калі лецішча ў Плёсе належыць табе, а не Мядзведзеву, то чаму там афіцыйна размяшчаецца падраздзяленне Федэральнай службы аховы? (Гэтая служба забяспечвае бяспеку першых асобаў Расеі – рэд.).

Калі лецішча ў Плёсе належыць табе, а не Мядзведзеву, то чаму над ёй афіцыйная беспалётная зона? У нас над лецішчам кожнага намесніка старшыні “Газпрамбанка” неба закрываюць?

Чаму “Газпрамбанк” выдаў свайму супрацоўніку 11 мільярдаў рублёў крэдыту? Пад якое забеспячэнне? За кошт чаго гэтыя грошы вярнулі? Ці няма тут канфлікту інтарэсаў?

То-бок, гэта толькі тое, што ляжыць зусім на паверхні. А ўвогуле, такія пытанні ёсць амаль да кожнага сцвярджэння», – напісаў Навальны.

12 красавіка мільярдэр Алішэр Усманаў, якога Навальны таксама вінаваціць у хабарах Мядзведзеву, адхіліў сваю датычнасць да карупцыйных схемаў. З гэтай нагоды газета «Ведамасці» выйшла з трыма матэрыяламі, прысвечанымі адносінам фонду «Дар» з Усманавым. Навальны у сваю чаргу аспрэчыў тлумачэнні Усманава і абвінаваціў яго ў хлусні. Усманаў падаў на яго ў суд.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках