5 траўня 2024, Нядзеля, 9:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Барысаве злавілі кішэнніцу-рэцыдзівістку

8
У Барысаве злавілі кішэнніцу-рэцыдзівістку

42-гадовая мясцовая жыхарка цыганскай нацыянальнасці прафесійна займалася крадзяжамі.

Пенсіянерка звярнулася ў Барысаўскае РУУС і распавяла, што яе абрабавалі. Праз дзень праваахоўнікі затрымалі злачынца, паведамляе «Белсат» са спасылкай на прэс-службу УУС Менаблвыканкама.

У пенсіянеркі скралі партманэт з 30 рублямі. Жанчына распавяла, што зайшла ў краму, каб купіць прадукты. Побач з камерамі захоўвання бабуля на вачах у іншых людзей паклала здачу ў гаманец і кінула яго ў пакет.

За дзеяннямі пенсіянеркі назірала і 42-гадовая мясцовая жыхарка. Як выявілася, не проста так: яна ўбачыла ў жанчыне сталага веку ахвяру. І калі апошняя выйшла на вуліцу, накіравалася за ёй.

Недалёка ад крамы зламысніца наблізілася да пацярпелай, непрыкметна надрэзала пакет і выцягнула партманэт.

«У вывучэнні запісаў з камер відэаназірання і правядзення наступных аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў удалося высветліць асобу зламысніцы. Ужо праз дзень яна была затрыманая на прыпынку грамадскага транспарту. Вядома, што падазраваная з'яўляецца прафесійнай кішэнніцай, за што была асуджаная», - адзначыў начальнік аператыўна-пошукавага аддзела УУС Менаблвыканкама Уладзімір Рошчын.

У дачыненні да падазраванай распачатая крымінальная справа паводле ч.1 арт.205 Крымінальна Кодэкса Беларусі («Крадзеж»). Санкцыя гэтага артыкула прадугледжвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам да 3 гадоў.

Паводле інфармацыі міліцыі, напярэдадні святаў злачынцы актывізуюцца і могуць красці нават у святых месцах.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках