10 траўня 2024, Пятніца, 16:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У аэрапорце «Унукава» Boeing-737 выкаціўся з ездавой дарогі

1
У аэрапорце «Унукава» Boeing-737 выкаціўся з ездавой дарогі

На дзейнасці аэрапорта гэты інцыдэнт не адбіўся.

Пасажырскі самалёт Boeing 737 грузінскай авіякампаніі Georgian Airways, які выконваў рэйс Тбілісі - Унукава, выкаціўся за межы ездавой дарогі.

Пра гэта ТАСС паведамілі ў нядзелю ў прэс-службе сталічнага аэрапорта.

«Boeing 737 авіякампаніі Georgian Airways выкаціўся за межы ездавой, а не стартавай дарогі. Пасажыры і экіпаж не пацярпелі, пасажыры былі дастаўленыя ў тэрмінал. На дзейнасць аэрапорта Унукава гэтая сітуацыя не паўплывала: цяпер выкарыстоўваецца іншая стартавая дарога, якая не прымыкае да гэтай ездавой дарогі», - паведамілі ў прэс-службе аэрапорта.

Як адзначылі ў прэс-службе, самалёт выкаціўся толькі на 2-3 мэтры і не атрымаў значных пашкоджанняў. Цяпер адпаведныя службы Унукава буксіруюць самалёт на стаянку.

У поўным аб'ёме ездавая дарога, дзе адбыўся інцыдэнт, запрацуе пад поўнач.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках