Як выглядаў Лукашэнка ў Вялікдзень на фоне краін-суседзяў
44- 18.04.2017, 10:07
- 29,430
Серыя здымкаў, якія кажуць самі за сябе.
Лукашэнка ў свята Вялікадня запаліў свечку ў храме Пераўтварэння Гасподня ў горадзе Барань Аршанскага раёна, піша gazetaby.com.
Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка з'явіўся ў храме з жонкай і дзецьмі.
У Фэйсбуку Пятра Парашэнкі ўкраінцы выказвалі захапленне прыгажосцю першай лэдзі. У Чысты чацвер Марына Парашэнка з дзецьмі дапамагалі моладзі з інваліднасцю печ велікодныя кулічы.
Сын Пятра Парашэнкі з'явіўся ў храме ў вышыванцы.
Прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайтэ ў Фэйсбуку пажадала суайчыннікам, каб велікодны трус не толькі стварыў святочны настрой, але і прынёс сапраўдную вясну.
Як Даля Грыбаўскайтэ рыхтавалася да Вялікадня.
Кіраўнік Расеі Уладзімір Пуцін з'явіўся на велікодным набажэнстве ў храме Хрыста Збавіцеля ў кампаніі кіраўніка ўрада Дзмітрыя Мядзведзева, ягонай жонкі Святланы і мэра Масквы Сяргея Сабяніна.
Пасля службы Пуцін абмяняўся падарункамі з Патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі Кірылам.
Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда ў сваім велікодным звароце да народу прапанаваў падумаць аб тых, хто адзінокі і мае патрэбу.