16 траўня 2024, Чацвер, 8:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палітычная нестабільнасць у Расеі непазбежная

8
Палітычная нестабільнасць у Расеі непазбежная

Галоўнае выданне Кітая напісала пра слабыя месцы Пуціна.

На мінулым тыдні ў многіх гарадах Расеі прайшлі буйныя антыкарупцыйныя мітынгі, нагодай для якіх паслужыла раскрыццё велізарных актываў прэм'ера Мядзведзева. Гэта, мабыць, самыя маштабныя пратэстныя акцыі ў Расеі за апошнія пяць гадоў. З набліжэннем даты прэзідэнцкіх выбараў, расейская палітыка цалкам можа ўвайсці ў перыяд няўстойлівасці, піша кітайскае выданне orientaldaily.on.cc (пераклад - inosmi.ru).

Гэта мітынгі былі арганізаваныя Фондам барацьбы з карупцыяй. Яго стваральнік, Аляксей Навальны, планаваў правесці пратэстныя акцыі ў больш чым 90 гарадах Расеі, аднак 22 з іх не былі дазволеныя мясцовымі ўладамі. Апошнія некалькі тыдняў крытычна настроены супраць Крамля Навальны ўпарта імкнецца сабраць сваіх прыхільнікаў у асноўных расейскіх гарадах. Больш таго, ён абвясціў пра свае намеры балатавацца ў наступным годзе ў прэзідэнты.

Расея — адна з самых карумпаваных краін у свеце. У спісе краін паводле індэкса ўспрымання карупцыі Расея апошнія гады займае адно з апошніх месцаў. Летась было арыштавана некалькі буйных хабарнікаў, напрыклад міністр эканамічнага развіцця, аднак многія ўважаюць, што гэта былі толькі палітычныя хады прынясення маленькай ахвяры дзеля буйной выгады і што самыя карумпаваныя чыноўнікі па-ранейшаму ў Крамлі. Навальны выкарыстаў барацьбу з карупцыяй для ўзняцця актыўнага палітычнага руху, што выклікала вялікі рэзананс у грамадстве і дало нечаканыя вынікі.

На прэзідэнцкіх выбарах, якія пройдуць налета, Пуцін, несумненна, вылучыць сваю кандыдатуру, каб паспаборнічаць за права застацца яшчэ на адзін тэрмін. Дзякуючы высокай ступені падтрымкі крамлёўскіх чыноўнікаў і велізарнай папулярнасці сярод насельніцтва, калі праводзіць галасаванне прама цяпер, то ў іншых кандыдатаў зусім няма шанцу на поспех. Аднак у Пуціна таксама ёсць слабыя месцы. Чуткі пра карумпаванасць сябраў яго каманды нарабілі шмат шуму, яшчэ часцей навіны пра бязмернае марнатраўства крамлёўскіх чыноўнікаў сустракаюцца ў розных заходніх СМІ. У той час як на якасць жыцця расейскага народа ўплывае падзенне коштаў нафты і сітуацыя штодня становіцца толькі горшай, чуткі пра карумпаванасць чыноўнікаў непазбежна прыводзяць да змены ў настроі народных мас.

Аднак яшчэ больш важна, што заходнія спецслужбы плануюць выкарыстаць прэзідэнцкія выбары ў Расеі ў адказ на страты ад ранейшага ўмяшання Расеі. Пасля таго як Трамп быў абраны прэзідэнтам ЗША дэмакратычная партыя і служба бяспекі пастаянна паўтаралі пра сур'ёзнае ўмяшанне Расеі ў прэзідэнцкія выбары, што выяўлялася ў таемным падаўленні Хілары Клінтан і падтрымцы Трампа. Урады Францыі і Нямеччыны таксама заявілі пра ўмяшанне расейскіх спецслужбаў у выбары сёлета. Прасцей кажучы, за зло трэба плаціць злом, і маючыя адбыцца выбары ў Расеі, натуральна, стануць мэтай заходніх спецслужбаў. Некаторыя расейскія СМІ паведамляюць пра тое, што за расследаваннем фонду Навальнага ў дачыненні да Мядзведзева стаіць ЦРУ.

Улічваючы ўсе ўнутраныя і знешнія фактары, выбары прэзідэнта Расеі, несумненна, стануць яркай падзеяй. Палітычная нестабільнасць тут непазбежная, і антыкарупцыйныя мітынгі гэта толькі пачатак.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках