1 лiстапада 2024, Пятніца, 3:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вугорскі журналіст: Стралок у Фіца звязаны з прарасейскай ваенізаванай групоўкай

Вугорскі журналіст: Стралок у Фіца звязаны з прарасейскай ваенізаванай групоўкай

Яна падтрымлівае сепаратыстаў "ДНР" і "ЛНР" і супрацоўнічае з пуцінскімі "Начнымі ваўкамі".

У гісторыі з замахам на кіраўніка ўрада Славакіі Роберта Фіца ўсплыла прарасейская ваенізаваная група Slovenskí Branci.

Вугорскі журналіст-расследавальнік Сабольч Паньі выявіў, што пісьменнік Юрай Цінтула, які страляў у Фіца, быў звязаны з прарасейскай ваенізаванай групоўкай Slovenskí Branci (“Славацкія навабранцы”), якая падтрымлівала сепаратыстаў у самаабвешчаных “ДНР” і “ЛНР”.

У студзені 2016 года на яе старонцы ў Facebook з'явіўся допіс з фатаграфіяй Цінтулы. Пісьменнік расказаў, што яго прыцягнула здольнасць арганізацыі "дзейнічаць без загаду дзяржавы", "самаадданы энтузіязм", які выяўляецца ў тым, што "яны самі купляюць зброю і тэхніку на свае грошы". "Яны патрыёты", - пісаў Цінтула. У тым жа допісе ён заявіў аб неабходнасці барацьбы з мігрантамі, якія, на ягоную думку, пагражаюць Еўропе, і дадаў, што асноўная задача Slovenskí Branci - "абараніць жыхароў, краіну, традыцыі і культуру".

Са звестак VSquare, арганізацыя супрацоўнічала з пракрамлёўскім рухам байкераў "Начныя ваўкі", а яе лідар Петэр Шврчэк праходзіў навучанне ў былых расейскіх спецназаўцаў. У 2022 годзе групоўка заявіла аб спыненні дзейнасці.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках