6 траўня 2024, панядзелак, 15:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Запазычанасць беларусаў за камунальныя паслугі перавысіла $60 мільёнаў

9
Запазычанасць беларусаў за камунальныя паслугі перавысіла $60 мільёнаў
Фота: tut.by

Толькі за студзень-сакавік гэтага года запазычанасць павялічылася на 12,4 мільёна рублёў, паведамляе tut.by.

Запазычанасць насельніцтва за жыллёва-камунальныя паслугі вырасла да 119,2 мільёна рублёў.

Да прыкладу, пратэрмінаваная запазычанасць менчукоў за камунальныя паслугі на пачатак года складала блізу 2,16 мільёна рублёў. Дырэктар Менскай гарадской жыллёвай гаспадаркі Віталь Смірноў раней заявіў, чаму ўважае гэтую суму за прымальную і не бачыць сэнсу ў павелічэнні пені за пратэрмінаваную аплату.

У Мінжылкамгасе маюць намер знізіць затраты на наданне ЖКП насельніцтву і сабекошт вытворчасці. «За тры месяцы гэтага года эканомія выдаткаў склала 29,09 мільёна рублёў, або 31,2% ад гадавога задання. Такія паказчыкі дасягнутыя за кошт аптымізацыі колькасці працоўных, зніжэння кошту прыроднага газу, выканання мерапрыемстваў у энэргазберажэнні, зніжэння тэхналагічных страт вады і цеплавой энэргіі і іншых захадаў», - удакладняецца на партале камунальнай пісьменнасці насельніцтва.

Раней паведамлялася, што ў Магілёве ўпершыню з аўкцыёну прададуць кватэру завінавачанага за камунальныя паслугі. Магілёвец наогул не аплачваў рахунак з кастрычніка 2015 года і завінаваціўся амаль 4,6 тысячы рублёў, з якіх 3,12 тысячы - пеня.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках