5 траўня 2024, Нядзеля, 1:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Асобай, якая скрала $270 тысяч з будынка МУС, аказаўся супрацоўнік міліцыі

75
Асобай, якая скрала $270 тысяч з будынка МУС, аказаўся супрацоўнік міліцыі

Міністр Шуневіч вымушаны быў прызнаць, што ў «сям'і - не без «вырадка».

Чалавек, які выкраў з сейфа будынка Губазік МУС амаль 270 тысяч даляраў, з'яўляецца супрацоўнікам праваахоўных органаў, распавёў tut.by міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч.

«Ідзе следства. Расследаваннем займаецца Следчы камітэт. Выкрадзеныя з сейфа грошы былі канфіскаваныя ў чалавека, які праходзіў падазраваным паводле адной з крымінальных спраў», — расказаў міністр.

«У сям'і не без вырадка», — адказаў ён на пытанне журналістаў, ці з'яўляецца падазраваны ў крадзяжы супрацоўнікам праваахоўных органаў.

Нагадаем, на калядныя святы з сейфа ў будынку, у якім знаходзіцца Галоўнае ўпраўленне ў барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС Беларусі (Губазік), былі выкрадзеныя амаль 270 тысяч даляраў.

Пра гэта стала вядома з пастановы Шаўчэнкаўскага раённага суда Кіева, апублікаванага ў Адзіным дзяржаўным рэестры судовых пастаноў Украіны.

Як вынікае з дакумента, грамадзянін, які падазраецца, а 9 гадзіне раніцы 8 студзеня 2017 года, дзейнічаючы наўмысна, з карыслівых меркаванняў, таемна выкраў з сейфа ў кабінеце №107 адміністрацыйнага будынка па адрасе: горад Менск, вуліца Рэвалюцыйная, дом 3, грашовыя сродкі сумаю 269 150 даляраў. Днём таго ж дня ён перасёк дзяржаўную мяжу Беларусі і выехаў ва Украіну, дзе сустракаўся з грамадзянкай Украіны. Раніцай 9 студзеня зламыснік выехаў з тэрыторыі Украіны ў Румынію, вынікае з матэрыялаў суда.

Напісаць каментар 75

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках