11 траўня 2024, Субота, 5:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стала вядома, як будуць працаваць пункты спрошчанага пропуску на Радаўніцу

Стала вядома, як будуць працаваць пункты спрошчанага пропуску на Радаўніцу
Фота: sb.by

Праз іх змогуць перасячы мяжу толькі тыя грамадзяне, якія стала пражываюць на памежнай тэрыторыі.

У дзень памінання памерлых (Радаўніца) пункты спрошчанага пропуску на мяжы з Літвой, Латвіяй і Украінай будуць працаваць згодна з адмысловым графікам. Падрабязнасці паведамляе tut.by са спасылкай на Дзяржпамежкамітэт.

У пунктах спрошчанага пропуску могуць перасякаць мяжу толькі тыя грамадзяне, якія стала пражываюць на памежнай тэрыторыі. Пры сабе можна мець рэчы для асабістага карыстання (згодна з адмысловым пералікам).

Будуць працаваць пункты пропуску на мяжы з Літвой:

- Відзы (Твярачус) - штодня кругласутачна;

- Мальдзевічы (Адуцішкіс) - з 08.00 да 20.00 па панядзелках, аўторках, серадах, чацвяргах;

- Лынтупы (Папялякіс) - з 08.00 да 20.00 па пятніцах, суботах, нядзелях;

- Парэчча (Лацежэрыс) - з 08.00 да 18.00 штодня;

- Пяцюлеўцы (Ракай) - з 11.00 да 17.00 па пятніцах, суботах і нядзелях, а таксама 25 красавiка;

- Геранёны (Кракуны) - з 11.00 да 17.00 па суботах і нядзелях, а таксама 25 красавiка;

- Доцішкі (Эйшышкес) - з 09.00 да 19.00 штодня;

- Піцкуны (Нарвілішкес) - з 12.00 да 17.00 25 красавiка вядзецца пропуск грамадзян, якія едуць пешым парадкам.

На мяжы з Латвіяй:

- Гаўрыліна (Мейкшаны) - з 09.00 да 17.00 22, 23, 24, 25, 29, 30 красавіка, 1, 6, 7, 8, 9 траўня пры наяўнасці заявак;

- Плюсы (Каплава) - з 09.00 да 19.00 22, 23, 24, 25, 29, 30 красавіка, 1, 6, 7, 8, 9 траўня.

На мяжы з Украінай:

- Дубок (Хрыпск) - з 09.00 да 18.00 у перыяды з 29 красавіка да 2 траўня, з 7 да 9 траўня;

- Вотчына (Гута) - з 09.00 да 18.00 23, 24, 25 красавіка, 1,2,7,8,9 траўня;

- Сушытніца (Тур) - з 08.00 да 20.00 штодня;

- Трушын (Вічаўка) - з 08.00 да 20.00 штодня;

- Альманы (Пераброды) - з 08.00 да 20.00 22, 23, 24, 25 красавіка, 1, 7, 8, 9 траўня;

- (па-за пунктамі пропуску) на кірунку Дзяржынск (Беларусь) - Познань (Украіна) з 09.00 да 18.00 22, 23 красавіка;

- Глушкевічы (Будкі-Каменскія) - з 08.00 да 18.00 25 красавiка;

- Запясочча (Лучанкі) - з 08.00 да 18.00 23, 25 красавіка;

- Паддабранка (Дабранка) з 07.00 да 20.00 штодня;

- Глыбоцкае (Ільмаўка) з 07.00 да 20.00 штодня;

- Андрэеўка (Дзеравіны) з 07.00 да 20.00 штодня.

Мяжу можна перасякаць пешшу, на ровары або легкавым аўтамабілі. Пры сабе трэба мець пашпарт і візу сумежнай дзяржавы (у выпадку візавага рэжыму); пасведчанне аб рэгістрацыі транспартнага сродку і страхоўку «Зялёная карта».

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць праз тэлефон у Менску 8 (017) 216-26-12 (кругласутачна).

Як можна наведаць могілкі на тэрыторыі Палескага радыяцыйнага запаведніка

З 22 да 25 красавіка на тэрыторыі запаведніка дзейнічае асаблівы парадак. Для наведвання не патрэбен пропуск, але патрабуецца адзначыцца ў прапускных пунктах. Доступ на тэрыторыі будзе адкрыты з 08.00 да 17.00.

Грамадзянам нагадваюць, што Нараўлянскі, Хойніцкі, Брагінскі раён размешчаныя ў межах памежнай зоны. Таму на патрабаванне памежнікаў або міліцыі трэба паказаць пашпарт, а непаўналетнім - пасведчанне аб нараджэнні або пашпарт (від на жыхарства).

Замежнікам у гэтым выпадку патрэбны пашпарт і пропуск ад памежнай службы (лепш атрымаць яго загадзя, пералік дакументаў можна паглядзець тут.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках