11 траўня 2024, Субота, 3:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Букмекеры назвалі фаварыта «Еўравізіі 2017»

10
Букмекеры назвалі фаварыта «Еўравізіі 2017»
ФРАНЧЭСКА ГАБАНІ

Відэа гэтага выканаўцы на YouTube ўжо набрала амаль 97,5 мільёна праглядаў.

35-гадовы спявак з Італіі Франчэска Габані, паводле звестак букмекерскіх кантор, узначальвае спіс фаварытаў украінскай «Еўравізіі-2017» з песняй «Карма заходняга чалавека». Відэа Габані на відэахостынгу YouTube ўжо набрала амаль 97,5 мільёна праглядаў, піша mk.ru.

Рытмічная італійская песня распавядае пра эвалюцыю, пра праблемы і надзеі на будучыню, артыст выконвае яе ў жартаўлівай манеры, а дапамагае яму ў гэтым «Малпа-танцорка».

Другой у спісе фаварытаў міжнароднага эстраднага конкурсу ідзе Балгарыя, далей ідуць Швэцыя і Партугалія, а замыкае шчаслівую пяцёрку Бэльгія.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках