5 траўня 2024, Нядзеля, 4:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сталі вядомыя новыя драбніцы пра рамонт «Адмірала Кузняцова»

23
Сталі вядомыя новыя драбніцы пра рамонт «Адмірала Кузняцова»

Рамонт карабля пачнецца ў верасні і будзе каштаваць $708 мільёнаў.

Рамонт з мадэрнізацыяй авіяноснага крэйсера «Адмірал Кузняцоў» пачнецца ў верасні на заводзе пад Мурманскам, кошт работ складзе амаль 40 млрд расейскіх рублёў. Пра гэта паведаміла ТАСС крыніца ў абаронна-прамысловым комплексе.

«У верасні «Зорачка» падпіша з флотам кантракт на другі этап рамонту з мадэрнізацыяй «Адмірала Кузняцова». Кошт угоды ўжо ўзгоднены - гэта амаль 40 млрд рублёў. Працы пачнуцца ў тым жа месяцы на 35-м суднарамонтным заводзе ў Раслякове пад Мурманскам», - сказаў суразмоўца.

Мадэрнізацыю авіяносца, са слоў крыніцы, плануецца закончыць у чацвёртым квартале 2020 года. «Гэта значыць, працягласць работ складзе поўных тры гады і яшчэ два-тры месяцы», - удакладніў ён.

«Адмірал Кузняцоў» - адзіны расейскі авіяносец. Карабель быў спушчаны на ваду яшчэ ў 1985 годзе, уступіў у строй у 1990. Яго даўжыня складае 305 метраў, шырыня лётнай палубы - 72 метры, поўнае водазмяшчэнне - 59 тысяч тон.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках