11 траўня 2024, Субота, 4:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Юнацкая каманда Беларусі захавала прапіску ў наймацнейшым дывізіёне ЧС

2
Юнацкая каманда Беларусі захавала прапіску ў наймацнейшым дывізіёне ЧС
ФОТА: BELTA.BY

За права застацца ў мацнейшым дывізіёне беларускія хакеісты змагаліся з камандай Латвіі.

Беларуская юніёрская каманда ў хакеі захавала за сабой месца ў мацнейшым дывізіёне чэмпіянату свету.

У матчы за 9-е месца беларусы адолелі аднагодкаў з Латвіі з лікам 3:1. Гэта была серыя да дзвюх перамог. Першы паядынак скончыўся для нашай каманды перамогай з лікам 2:0, затым латвійцы ўзялі рэванш — 3:2 і, нарэшце, яшчэ адна вікторыя беларусаў, паведамляе euroradio.fm.

Хакейная каманда U-18 нашай краіны ўпершыню за 14 гадоў захавала прапіску ў ТОП-дывізіёне.

Год таму ў Менску юнакі выйгралі чэмпіянат свету ў групе А дывізіёна I і выйшлі ў топ-дывізіён, дзе каманда не выступала з 2010 года. А сёлета яны яшчэ і здолелі ў ім утрымацца.

Налета юніёры зноў выступяць у эліце на турніры ў Расеі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках