9 траўня 2024, Чацвер, 5:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Макрон перамог у першым туры выбараў прэзідэнта Францыі

8
Макрон перамог у першым туры выбараў прэзідэнта Францыі

Новага прэзідэнта французы выберуць у другім туры, які пройдзе 7 траўня.

Лідар руху «Наперад» Эмануэль Макрон перамог у першым туры выбараў прэзідэнта Францыі, набраўшы 23,75% галасоў. Такія звесткі міністэрства ўнутраных спраў рэспублікі прыводзіць агенцтва Reuters (пераклад – ТАСС).

Эмануэль Макрон і Марын Ле Пен выйшлі ў другі тур прэзідэнцкіх выбараў у Францыі

Старшыня «Нацыянальнага фронту» Марын Ле Пэн атрымала 21,53% галасоў, стаўшы другім кандыдатам, якія прайшлі ў другі тур. Кандыдат ад правацэнтрысцкай партыі «Рэспубліканцы» Франсуа Фіён займае трэцяе месца, атрымліваючы 19,91% галасоў, чацвёртым становіцца лідар леварадыкальнага руху «Непадначаленая Францыя» Жан-Люк Меланшон, за яго прагаласавалі 19,64% выбарцаў.

У панядзелак афіцыйна пачынаецца новы этап перадвыбарнай кампаніі, цяпер барацьба разгорнецца паміж Макроном і Ле Пэн. Вырашальнае галасаванне, паводле закону, пройдзе роўна праз два тыдні пасля першага тура - у нядзелю, 7 траўня. Паводле яго вынікаў вызначыцца імя 25-га прэзідэнта Францыі, які зменіць у Елісейскім палацы Франсуа Аланда, які адмовіўся балатавацца на другі пяцігадовы тэрмін.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках