4 траўня 2024, Субота, 19:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларус стаў пераможцам прэстыжнай велагонкі «Тур Мерсіна»

2
Беларус стаў пераможцам прэстыжнай велагонкі «Тур Мерсіна»

Гоншчык велаклуба «Менск» Станіслаў Бажкоў выйграў агульны залік міжнароднай велагонкі, якая прайшла ў Турцыі.

Другое месца ў генеральнай класіфікацыі заняў яшчэ адзін прадстаўнік беларускай каманды Эдуард Ворганаў, паведамляе БелТА.

Станіслаў Бажкоў перамог на першым этапе гонкі і на астатніх адрэзках змог утрымаць жоўтую майку лідара. Як адзначыў пераможца, поспех стаў магчымы дзякуючы зладжанай працы гоншчыкаў «Менска».

У стартах узялі ўдзел Сяргей Папок, Яўген Собаль, Канстанцін Клімянкоў, Аляксандр Галаваш, Антон Музычкін, Алег Агіевіч. У правядзенне заключнага чацвёртага этапу карэктывы ўнесла надвор'е. Ураганны вецер вымусіў арганізатараў гонкі пасля кансультацый з камісарам Міжнароднага саюза веласіпедыстаў (UCI) скасаваць старт з меркаванняў бяспекі.

У выніку Станіслаў Бажкоў стаў пераможцам «Тура Мерсіна», а таксама захаваў за сабой майку самага актыўнага гоншчыка. Эдуард Варганаў завяршыў мнагадзёнку на другой пазіцыі ў агульным заліку. Трэцім паводле вынікаў гонкі стаў казахстанец Галым Ахметаў з Astana City. Велагоншчыкі «Менска» ўганараваныя таксама прызам найлепшай камандзе «Тура Мерсіна-2017».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках