9 траўня 2024, Чацвер, 4:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Горадні прайшоў «марш жыцця»

У Горадні прайшоў «марш жыцця»

Жыхары горада над Нёманам узгадалі загінулых у гады Другой сусветнай вайны габрэяў.

«Маршам жыцця» прайшліся гарадзенцы і госці горада па месцах, дзе ў часы Другой сусветнай вайны жылі габрэі. Удзельнікі маршу наведалі не толькі старыя габрэйскія камяніцы, але і тое месца, дзе раней было гета, піша belsat.eu.

Ужо трэці год запар гарадзенскія габрэі адзначаюць Дзень катастрофы і гераізму габрэйскага народа 27 дня па месяцы нісан, паводле юдэйскага календара. Паводле грыгарыянскага календара гэтая дата адзначаецца 23 красавіка. У 2017 годзе па ўсім свеце акцыя атрымала назву «Аднавіць рысы іх твараў».

Успомніць загінулых габрэяў у Гародні сабралася блізу 70 чалавек. Сярод іх былі прадстаўнікі з Літвы, Расеі, Ізраіля і беларусы. На месцы былога гета было запалена дзве свечкі — адна ад габрэяў, другая ад прадстаўнікоў хрысціянства.

Да маршу далучыліся святары лютэранскай і каталіцкай царквы, а таксама генеральны консул Польшчы ў Горадні Яраслаў Ксёнжык.

Ва ўсім свеце ў гэты дзень успамінаюць больш за 6 мільёнаў ахвяраў-габрэяў. Як адзначыў Рыгор Абрамовіч — адзін з арганізатараў маршу, які з'яўляецца менскім рабінам, што ў гэты дзень шануецца памяць не толькі габрэяў, але і тых, хто ратаваў габрэяў, рызыкуючы ўласным жыццём. Галоўная ідэя маршу — не дапусціць у будучыні ніякага генацыду.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках