9 траўня 2024, Чацвер, 6:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У турэцкім дзіцячым садку інсцэніравалі спробу дзяржаўнага перавароту

У турэцкім дзіцячым садку інсцэніравалі спробу дзяржаўнага перавароту

Дзеці з цацачнай зброяй у руках чыталі вершы, выступаў вайсковы аркестр.

Выхаванцы аднаго з турэцкіх дзіцячых садкоў паставілі сцэнку, у якой адлюстравалі спробу няўдалага дзяржаўнага перавароту. Пра гэта паведамляе CNN Türk (пераклад - lenta.ru).

Дзеці з цацачнай зброяй у руках чыталі вершы, выступаў вайсковы аркестр. Адзін з выхаванцаў дзіцячага садка выконваў ролю пакутніка, які загінуў у баях з паўстанцамі. Ягонае «нежывое цела» паводле традыцыі было накрытае дзяржаўным сцягам.

15 ліпеня мінулага года ў Турцыі была зробленая спроба дзяржаўнага перавароту, у выніку якой загінулі звыш 230 чалавек. Яшчэ больш за 2,1 тысячы атрымалі раненні. Пасля падаўлення путчу ў краіне пачаліся масавыя чысткі ў органах улады, дзяржаўнага кіравання, судах, установах сферы адукацыі, войску і спецслужбах. Былі закрытыя больш за 130 СМІ, больш за 81 тысячу чалавек былі адхіленыя ад працы або звольненыя. 32 тысячы фігурантаў справы аб спробе мяцяжу знаходзяцца пад вартай.

Улады абвінавацілі ў арганізацыі путчу апазіцыйнага ісламскага прапаведніка Фетхулаха Гюлена, які пражывае ў ЗША, і запатрабавалі, каб Вашынгтон выдаў рэлігійнага дзеяча. Сам апазіцыянер асудзіў спробу перавароту і заявіў аб сваёй недатычнасці да яе.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках