7 траўня 2024, aўторак, 15:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады адмовілі ксяндзу з Мсціслава ў магчымасці працаваць у Беларусі

14
Улады адмовілі ксяндзу з Мсціслава ў магчымасці працаваць у Беларусі

Святар вымушаны пакінуць тэрыторыю краіны.

Каталіцкі святар з Мсціслава кс. Роберт Мацяеўскі 25 красавіка развітаўся з Беларуссю пасля амаль дзесяці гадоў служэння ў парафіі Прачыстай Найсвяцейшай Панны Марыі. Святар вяртаецца ва Вроцлаўскую епархію, адкуль родам, піша krynica.info.

Прычына спынення пастырскага служэння кс. Мацяеўскага - адмова ў падаўжэнні дазволу на пастырскую дзейнасць з боку дзяржаўных уладаў.

Вернікі Мсціслава і навакольных вёсак развіталіся з кс. Мацяеўскім падчас нядзельнай Святой Імшы 23 красавіка, супольна падзякавалі Богу за гады служэння гэтага пастыра на магілёўскай зямлі.

Кс. Роберт Мацяеўскі, святар Вроцлаўскай дыяцэзіі (Польшча), атрымаў святарскія пасвячэнні ў 2002 годзе, у 2007 годзе ён пачаў служэнне на Магілёўшчыне, спачатку - у якасці вікарыя Мсціслаўскага прыходу, пасля - выконваў абавязкі пробашча ў Мсціславе, быў дэканам Мсціслаўскага дэканату, апекаваў каталіцкую суполку ў Горках.

Асобнага развітання з духавенствам Магілёўскага дэканату не было, падчас Імшы асвячэння міра ў Менску з удзелам святароў Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч падзякаваў яму за гады служэння.

Падчас развітальнай Імшы кс. Роберт паведаміў, што прыход прыме пад апеку кс. Павел Адамовіч, святар парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Крычаве.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках