4 траўня 2024, Субота, 11:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Ельску напалі на чарнобыльскага ліквідатара

9
У Ельску напалі на чарнобыльскага ліквідатара
Фота: svaboda.org

Актывіст міжнароднай арганізацыі ліквідатараў з Калінкавічаў прыехаў у Ельск, каб наведаць старэнькую маці.

Каб спыніць кроў, медыкі раённай бальніцы ў Ельску зашылі знутры пабітую верхнюю губу чарнобыльскаму ліквідатару, інваліду II групы Васілю Сіліверсту, паведамляе «Радыё Свабода».

«У Ельск я прыехаў з Калінкавічаў, каб наведаць старэнькую маці, - распавёў Васіль Сіліверст. - Сабраўся ўжо ад'язджаць. Па шляху на вакзал зайшоў у прадуктовую краму, стаў у чаргу. І тут да прадаўца падбягае без чаргі мужчына гадоў сарака. Я зрабіў заўвагу - як жа так? Пытаецца: «А ты хто такі?» Адказваю: «Чарнобыльскі ліквідатар, інвалід». Ну, тут незнаёмы і пачаў бойку».

Сіліверст дадае, што як толькі прыйшоў у сябе, выклікаў міліцыю. Напісаў заяву, што напад не выпадковы. Гэта спецыяльная правакацыя напярэдадні чарговай гадавіны катастрофы на ЧАЭС і «Чарнобыльскага шляху» ў Менску.

У гэтым годзе Васіля Сіліверста выбралі намеснікам старшыні міжнароднай арганізацыі «Саюз Чарнобыль - Беларусь», зарэгістраванай ва Украіне.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках