2 траўня 2024, Чацвер, 20:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СМІ: ВПС Ізраіля нанеслі ўдар у ваколіцах аэрапорта ў Дамаску

8
СМІ: ВПС Ізраіля нанеслі ўдар у ваколіцах аэрапорта ў Дамаску

У выніку налёту пачаўся моцны пажар.

Ізраільскія ВПС атакавалі адзін з аб'ектаў у раёне міжнароднага аэрапорта ў Дамаску. Як паведаміў тэлеканал Al Ayam, у выніку налёту ў ваколіцах паветранай гавані пачаўся моцны пажар, піша tut.by.

Паводле папярэдняй інфармацыі, пад ударам патрапіла размешчаная там вайсковая база. Навінавы партал «Сурыя аль-Эн» адзначае, што гук магутных выбухаў быў чуваць на ўсходняй ускраіне Дамаска.

З боку сірыйскага камандавання ніякіх заяваў пакуль не было.

Відэа выбухаў, якія, як апісваецца, адбыліся ля аэрапорта Дамаска, з'явілася на твітэр-старонцы IsraelBreaking.

13 студзеня ізраільскія самалёты выпусцілі ракеты па вайсковым аэрадроме Меза на паўднёвым захадзе Дамаска. Яны не ўваходзілі ў паветраную прастору Сірыі, удар быў нанесены з боку Тыверыядскага возера.

22 лютага ізраільскія ВПС нанеслі ракетныя ўдары па горнай градзе Калямун побач з горадам Эль-Каціф на поўнач ад Дамаска. Яны атакавалі размешчаны там лагер шыіцкіх байцоў з партыі «Хезбала», якія ваююць на баку сірыйскага войска. Пры гэтым ізраільскія самалёты знаходзіліся ў небе над тэрыторыяй суседняга Лібана.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках