2 траўня 2024, Чацвер, 22:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады помсцяць актывістам рэйдарскім захопам лыжак

13
Улады помсцяць актывістам рэйдарскім захопам лыжак
Вольга Нікалайчык

Таксама пад «санкцыі» патрапілі вясельны сервіз і секцыя.

Пратэставаў на мірных акцыях - апішуць і забяруць мэблю і посуд. Асвятляў пратэст супраць дэкрэта аб дармаедах - адсядзіць 15 дзён, сачыла за ходам мітынгу з пункту гледжання праваабаронцаў - заплаці штраф. «Беларускае правасуддзе» не спыняе канвеер нават у гадавіну Чарнобыльскай катастрофы, паведамляе belsat.eu.

Рэчы, якія наўрад ці можна дорага прадаць, але дарагія для ўспамінаў, з дому актывісткі Вольгі Нікалайчык і яе маці Ліліі Нікалайчык канфіскуюць ужо праз 10 дзён - у залік штрафаў, якія далі Вользе за ўдзел у мірных акцыях пратэсту. Іх сума набліжаецца да $9 тысяч.

Адзіная магчымасць захаваць маёмасць - давесці, што яна належаць не Вользе, а яе маці. Для гэтага трэба паказаць чэкі. Аднак хто ж трымае чэкі за рэчы, набытыя 10, 20 або 30 гадоў таму? Лілія Нікалайчык збіраецца прасіць дапамогі ў сеціве.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках