2 траўня 2024, Чацвер, 22:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Саудаўскага прынца запісалі ў «ганаровыя акадэмікі» Беларусі

14
Саудаўскага прынца запісалі ў «ганаровыя акадэмікі» Беларусі
Туркі ібн Фейсал Аль Сауд
ФОТА: MUELLER/WIKIPEDIA.ORG

Акадэмік з нафтавай дзяржавы «актыўна» супрацоўнічаў з НАН.

Прынц Саудаўскай Аравіі Туркі ібн Фейсал Аль Сауд абраны ганаровым чальцом Нацыянальнай акадэміі навук - першым у гісторыі галоўнай навуковай установы Беларусі. Такую пастанову прынялі сябры агульнага сходу НАНБ на сесіі 27 красавіка ў Менску.

У размове з журналістамі старшыня прэзідыума НАНБ Уладзімір Гусакоў адзначыў, што новаабраны ганаровы чалец акадэміі «актыўна развівае навуку ўласнай краіны, узначальвае горад навукі», піша tut.by.

«Гэта чалец каралеўскай сям'і, які вельмі актыўна працуе і з нашай Акадэміяй навук, - сказаў кіраўнік НАНБ. - У нас вельмі шмат супольных праектаў, дзякуючы яму акадэмія атрымала сур'ёзную фінансавую падтрымку. Мы і далей маем намер з ім працаваць - у галіне матэрыялазнаўства, новых матэрыялаў, новых распрацовак у сферы высокіх тэхналогій, космасу, біятэхналогій».

Гусакоў падкрэсліў, што для НАНБ інстытут ганаровых чальцоў - «новы інстытут, але ў іншых краінах ён ужо стаў трывалай практыкай». У якасці прыкладу ён прывёў акадэміі навук Польшчы і Балгарыі, дзе «дзясяткі і сотні» ганаровых чальцоў з ліку замежных грамадзян.

«Ганаровыя чальцы не абавязкова павінны быць вядомымі вучонымі, гэта могуць быць уплывовыя дзяржаўныя, грамадскія дзеячы, схільныя да навукі і гатовыя яе актыўна падтрымліваць, - сказаў Гусакоў. - Гэта людзі, якія вельмі актыўна спрыяюць развіццю акадэмій, у якіх яны з'яўляюцца чальцамі, у розных кірунках - фінансавым, матэрыяльным, у арганізацыйным плане, у плане пошуку праектаў, падтрымкі пазіцый пры рэкламаванні прадукцыі за мяжой».

Са слоў Гусакова, ганаровых чальцоў можна будзе абіраць на кожным агульным сходзе НАН Беларусі, у адрозненне ад акадэмікаў і членаў-карэспандэнтаў, якія паводле статуту могуць абірацца раз на два ці тры гады і толькі з дазволу Лукашэнкі.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках