6 траўня 2024, панядзелак, 3:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менск усё ж прывязуць арыгіналы гравюр Рэмбрандта

6
У Менск усё ж прывязуць арыгіналы гравюр Рэмбрандта

Менчукі змогуць убачыць 70 гравюр працы вялікага галандца.

У мастацкай галерэі «Дом карцін» усё ж будзе выстава гравюр Рэмбрандта. Яна будзе праходзіць з 5 траўня да 3 ліпеня. Менчукі змогуць убачыць 70 гравюр працы вялікага галандца. Калекцыя прывезеная з Італіі і ўваходзіць у склад аднаго з найбуйнейшых збораў графікі ў Еўропе, яна налічвае больш за 4000 асобнікаў, піша citydog.by.

У пачатку месяца галерэя шукала спонсара, каб прывезці працы ў Менск. І цяпер ужо дакладна вядома, што Рэмбрандту ў Беларусі быць, праз 40 гадоў, пасля апошняй выставы.

Дадатковыя падрабязнасці і кошт квіткоў стануць вядомыя ў аўторак - 2 траўня.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках