7 траўня 2024, aўторак, 5:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У метро Санкт-Пецярбурга прагрымеў выбух

154
У метро Санкт-Пецярбурга прагрымеў выбух
ФОТА СА СТАРОНКІ: VK.COM/SPB_TODAY

Паведамляецца пра тое, што ёсць загінулыя.

Выбух прагрымеў на адной са станцый метрапалітэна ў Санкт-Пецярбургу, ёсць пацярпелыя.

Пра гэта ТАСС паведаміла крыніца ў праваахоўных органах:

«На станцыі метро «Сенная плошча» ў Санкт-Пецярбургу прагрымеў выбух, ёсць пацярпелыя», - сказаў суразмоўца агенцтва, адзначыўшы, што станцыя моцна задымленая.

Што вядома да 17:00

- Выбух усё ж быў адзін, на перагоне паміж «Сянной плошчай» і «Тэхналагічным інстытутам»

- 10 чалавек загінулі, яшчэ 22 у лякарнях

- З’яўляліся паведамленні аб другой бомбе, знойдзенай на «Плошчы паўстання», але іх афіцыйна не пацвярджалі

- Генпракуратура спачатку назвала выбух тэрактам, а пазней узяла свае словы назад

- Усе станцыі метро закрытыя, наземны грамадскі транспарт працуе бясплатна

16:54

Губернатар Пецярбурга Георгій Палтаўчанка пацвердзіў гібель 10 чалавек пры выбуху ў метро горада.

«10 загінулі, блізу 20 параненыя», - сказаў ён журналістам.

16:40

У Генпракуратуры назвалі выбух у пецярбуржскім метро тэрактам.

16:25

РІА: на Плошчы паўстання ўсё ж выявілі безгаспадарны прадмет, а не бомбу.

16:21

Улады Пецярбурга: у лякарнях 25 чалавек, сярод іх адно дзіця.

«Інтэрфакс»: выбух быў адзін. «Выбух прагрымеў на перагоне, калі цягнік рухаўся ад станцыі «Сянная плошча» да станцыі «Тэхналагічны інстытут». Гэта адбылося ў трэцім вагоне цягніка пасля адпраўлення, калі састаў часткова знаходзіўся на перагоне», - сказала крыніца агенцтву.

16:05

СК распачаў крымінальную справу. У рэлізе гаворыцца, што выбух ўсё ж быў адзін.

Што вядомае да 16:00

- У метро Пецярбурга адбыліся два выбухі.

- Загінулі 10 чалавек, 50 пацярпелі. Сярод параненых ёсць дзеці.

- Знойдзеная яшчэ адна бомба, неразарваная. Яе абясшкоджваюць.

- Закрытыя ўсе станцыі метро

- Пуцін пракаментаваў інцыдэнт, сказаў, што называць тэрактам рана, не выключаюцца ўсе версіі.

15:59

Пацярпелых пры выбуху ў метро Пецярбурга эвакуююць на верталётах.

15:54

«Фонтанка»: на «Плошчы Паўстання» знайшлі яшчэ адну бомбу, што не выбухнула. Яе абясшкоджваюць.

15.50

НАК кажа, што выбух быў адзін: у перагоне паміж «Тэхналагічным інстытутам» і «Сянной плошчай».

15:48

Прэс-сакратар губернатара Палтаўчанкі кажа, што пацярпелі 50 чалавек.

ТАСС паведамляе, што загінулі 10 чалавек.

ФОТА СА СТАРОНКІ: VK.COM/SPB_TODAY

Паводле папярэдніх звестак, выбухі адбыліся на станцыях «Сянная плошча» і «Тэхналагічны інстытут» пецярбургскага метрапалітэна, правяраюцца звесткі аб загінулых.

На месца здарэння працуе следчая група. Распачатая крымінальная справа.

«Інтэрфакс»: пацярпелі ўжо 30 чалавек, усе станцыі метро закрытыя на ўваход.

CМІ паведамляюць, што прылада была з паражальнымі элементамі.

Бомбу ў вагоне пакінулі, вывучаецца «экстрэмісцкі след»: «Інтэрфакс».

МНС пацвярджае, што выбухаў было два.

Напісаць каментар 154

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках