11 траўня 2024, Субота, 4:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

SpaceX - гэта рэвалюцыя ў касманаўтыцы

26
SpaceX - гэта рэвалюцыя ў касманаўтыцы

Кампанія SpaceX на мінулым тыдні ўвайшла ў гісторыю, паўторна запусціўшы першую ступень ракеты-носьбіта ў космас.

Гэтае дасягненне – кіраўнік кампаніі SpaceX Элан Маск назваў яго «рэвалюцыяй» – можна разглядаць як пачатак новай эры ў даследаванні космасу, у якой старты ракет стануць значна таннейшымі, а касмічная прастора больш даступнай, піша fainaidea.com.

«Я думаю, што гэта дзівосны дзень для космасу. Ён азначае, што цяпер мы можам паўторна выкарыстоўваць першую ступень, якая з'яўляецца самай дарагой часткай ракеты-носьбіта. Гэта будзе, спадзяюся, каласальнай рэвалюцыяй у касманаўтыцы», — сказаў Маск у відэазвароце, апублікаваным пасля старту.

Магчымасць паўторнага выкарыстання ўжо даўно з'яўляецца галоўнай мэтай SpaceX, у кампаніі гэты прынцып апісваюць як «ключ да мультыпланетарнага жыцця чалавека», з прычыны яго здольнасці скараціць выдаткі, звязаныя з ракетнымі стартамі. Некалькі няўдач кампаніі былі толькі часовымі цяжкасцямі на шляху да грандыёзнага поспеху ў мінулы чацвер, калі ракета-носьбіт Falcon 9 паўторна адправілася на арбіту з касмічнага цэнтра Кэнэдзі ў Фларыдзе. Пасля разгортвання тэлекамунікацыйнага спадарожніка ракета вярнулася на Зямлю і зрабіла паспяховую пасадку на платформу ў Атлантычным акіяне – гэта пераканаўчая дэманстрацыя таго, што шматразовыя ракеты становяцца рэчаіснасцю.

Са слоў Маска, ракеты можна выкарыстоўваць паўторна «сотні разоў», такім чынам SpaceX зможа зрабіць таннейшым кошт палёту на траціну і прапаноўваць сваім кліентам самы нізкі кошт дастаўкі арбітальных спадарожнікаў. Такім чынам, прыватная кампанія можа стацца значна больш эфектыўнай за вялікія аэракасмічныя дзяржаўныя карпарацыі сусветных дзяржаў. Але галоўнае, гэта сапраўды набліжае чалавецтва да больш эфектыўнага выкарыстання космасу і яго каланізацыі.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках