5 траўня 2024, Нядзеля, 19:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Крамлі «зашоргаў шыфер»

7
У Крамлі «зашоргаў шыфер»
ФОТА: REUTERS

Шоргае так, што ўвесь свет скаланаецца ад смеху.

Пра гэта ў Facebook заявіў расейскі журналіст Саша Сотнік, піша obozrevatel.com:

«Севастопаль намерыўся ўсталяваць межы з астатнім Крымам... Нібыта, Крым вяртаем, а «Севастопаль - расейскі горад». Крамлёўскі дах шоргае шыферам так, што ўвесь свет скаланаецца ад смеху. Дзеткі, вы там зусім выжылі з розуму. Таму што вяртаць давядзецца ўсё адразу, а не часткамі. І з Данбаса давядзецца сыходзіць. І з Сірыі. А потым - плаціць, плаціць, плаціць», - адзначыў Сотнік.

З ягоных слоў, стаўленне да Расеі зменіцца толькі пасля хаўтур і памінак па пуцінізму.

«Не думаю, што на гэтых памінках хтосьці будзе праліваць горкія слёзы па нябожчыку. Але раскашэліцца давядзецца шчодра... А пакуль слухаем шыфер. Шоргае, сабака. Смешна шоргае», - падсумаваў журналіст.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках