5 траўня 2024, Нядзеля, 15:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праз хабары ў Беларусі штогод губляецца «Менск-Арэна»

1
Праз хабары ў Беларусі штогод губляецца «Менск-Арэна»

Будаўнічая галіна загразла ў карупцыі.

Эксперты пракаментавалі вынікі апытання, што датычыцца будаўнічай галіны, які правёў даследчы цэнтр BEROC. Атрыманыя вынікі - вельмі трывожныя.

Апытанне было праведзена сярод прадстаўнікоў 50 фірмаў па ўсёй краіне, 72% з іх — прыватныя. Падчас апытання высветлілася, што з фактамі карупцыі і махлярства сутыкаліся амаль усе рэспандэнты, піша штотыднёвік «Белорусы и рынок».

Магчымасці для карупцыі ў будаўнічым сектары шматстайныя і не заўсёды паддаюцца кантролю. Яны датычацца заключэння кантрактаў, прыняцця аб'ектаў у эксплуатацыю за ўзнагароджанне, пералічэнне сродкаў за нявыкананыя або недавыканыя працы, непастаўленыя матэрыялы. Розніца цэн пастаўшчыкоў можа тлумачыцца якасцю будматэрыялаў. Як следства, факты карупцыі ў гэтай сферы практычна недаведзеныя.

Самая гучная справа аб карупцыі ў будаўнічым сектары Беларусі — справа «Белкаапсаюза». Яго кіраўнікі атрымлівалі хабар за выдаванне праектных работ на аб'ектах спажыўкааперацыі. Сума хабараў дасягала 500 тысяч даляраў.

Каля паловы апытаных супрацоўнікаў фірмаў заявілі пра тое, што ў будаўнічай сферы маюць месца заробкі «ў канвертах». Блізу 40% рэспандэнтаў адзначылі, што прайгравалі тэндэры праз нядобрасумленную канкурэнцыю. Больш за 60% паведамілі аб фактах хабарніцтва. Паводле ацэнак 26% удзельнікаў апытання, на неафіцыйныя плацяжы ідзе да 30% даходаў прадпрыемства.

«Праз хабары і карупцыі ў Беларусі губляецца блізу 60 панэльных дамоў у год, або адна «Менск-Арэна». Прычым гэта страты толькі ад раскрытых карупцыйных злачынстваў. У рэчаіснасці памер карупцыі ў будаўніцтве нашмат вышэйшы», — заявіла на семінары юрыстка Навукова-практычнага цэнтра ў матэрыялазнаўстве НАН Беларусі Аксана Шелемет.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках