7 траўня 2024, aўторак, 2:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пацярпелы ў пецярбуржскім метро беларус дапамагаў ратаваць параненых

Пацярпелы ў пецярбуржскім метро беларус дапамагаў ратаваць параненых

Юрый Шушкевіч сам атрымаў раны, аднак да апошняга дапамагаў пацярпелым.

53-гадовы Юрый Шушкевіч цяпер знаходзіцца ў шпіталі. Ягоны старэйшы брат Уладзімір кажа, што стан ягоны нармалёвы, брат нават можа жартаваць. Юрый жыве ў Пецярбургу амаль пяць гадоў, працуе на чыгунцы і ў той злапомны момант акурат знаходзіўся ў вагоне, піша «Онлайнер».

— Я размаўляў з ім ужо. Ён тэлефанаваў з чужога тэлефона і сказаў: «Не хвалюйцеся, са мной усё ў парадку, не прыязджай, нічога не перасылай, са мной усё ў добра». З ягоных слоў, стан нармальны, — распавёў Уладзімір Шушкевіч. — У яго траўма, аскепкавыя раны галавы, рукі, нагі — з правага боку. І яшчэ кантузія — ён дрэнна чуе на адное вуха. Ён быў у самым эпіцэнтры. Як я потым паглядзеў відэа на YouTube, ён з такімі ранамі дапамагаў выносіць пацярпелых. Я са спіны яго бачыў.

Са слоў Уладзіміра, Юрый працуе чыгуначнікам на Расейскай чыгунцы. Родам з Ваўкавыска, ён пераехаў у Санкт-Пецярбург амаль пяць гадоў таму. Уладзімір кажа, паехаў зарабляць — заробак у яго ў Расеі вышэйшы за беларускі.

— Ён вельмі шмат гадоў у Беларусі працаваў на чыгунцы, да гэтага — на БАМе, — тлумачыць Уладзімір. — Ён дапамагае дачцэ. На вучобу дае ёй грошай, яна ў Гарадзенскім медыцынскім універсітэце вучыцца.

Хвалявацца за брата Уладзімір пачаў адразу ж пасля таго, як на тэлевізіі паказалі першыя кадры выбуху. Ён схапіў тэлефон і стаў набіраць брата, але той не адказваў.

— Мы спачатку ўбачылі яго ў спісе загінулых і вельмі спалохаліся. Маме не казаў, — распавядае Уладзімір. — Потым мы сталі яго шукаць, на розных сайтах былі розныя прозвішчы. Сталі тэлефанаваць у Пецярбург. Не маглі датэлефанавацца да аддзялення. Потым даведаліся, што траўмы былі бяспечнымі для жыцця. Ён потым у выніку сам датэлефанаваўся не са свайго нумара. Сказаў, што і тэлефон забралі, і адзенне. Пад вечар збіраліся паразмаўляць.

Уладзімір кажа, што брат пакуль аб вяртанні дадому не думае: у яго ў Санкт-Пецярбургу добрая праца.

— На пенсію ён хацеў сюды прыехаць, а як будзе, пажывём — пабачым, — кажа Уладзімір.

Былая жонка Юрыя аб тым, што ён у шпіталі, даведалася ад журналістаў. Кажа, дачка вельмі хвалявалася за тату і ўсё ніяк не магла датэлефанавацца.

— Потым сяброўка дачкі з Пецярбурга сказала, што быццам бы бачыла Юрыя ў метро, — патлумачыла яна. — І ўжо далей ад ягонага брата мы ўсё і даведаліся. Дзякуй богу, што абышлося.

Між тым Следчы камітэт Расеі заявіў, што ўстанавіў асобу мужчыны, які ўчыніў выбух у вагоне метро. Ім быў Акбаржон Джалілаў 1.04.1995 г. н. Акрамя таго, экспэртамі-крыміналістам выяўленыя генетычныя сляды Джалілава на торбе, пакінутай на станцыі метро «Плошча Паўстання», у якой знаходзілася выбуховае прыстасаванне. Выснова генетычнай экспэртызы і запісы камер відэаназірання даюць следству падставы меркаваць, што менавіта чалавек, які ўчыніў тэракт у вагоне, пакінуў торбу з выбуховым прыстасаваннем на станцыі метро «Плошча Паўстання».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках