7 траўня 2024, aўторак, 1:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Хакаскія будаўнікі звярнуліся па дапамогу да Трампа і пачалі галадоўку

1
Хакаскія будаўнікі звярнуліся па дапамогу да Трампа і пачалі галадоўку
Хакасія. Будаўніцтва дамоў для пагарэльцаў (архіўныя фота «РАДЫЁ СВАБОДА»)

У Хакасіі будаўнікі, якія будуюць дамы для пацярпелых падчас пажару вясной 2015 года, абвясцілі галадоўку, бо не атрымалі заробак.

«Учора ўвечары паведамілі ў пастарунак аб пачатку галадоўкі, і распачалі яе ў кватэры. Пакуль нас тры чалавекі, але разлічваем, што да нас далучыцца яшчэ 10 чалавек», - паведаміў «Свабодзе» ўдзельнік аргкамітэта для арганізацыі галадоўкі Яўген Салтынюк.

Плануецца, што цяперашняя галадоўка будзе доўжыцца пяць дзён - калі работнікам не выплацяць запазычанасць, яны пачнуць сухую галадоўку.

27 сакавіка будаўнікі планавалі правесці акцыю пратэсту ў намётавым мястэчку на плошчы перад урадам рэспублікі, але мэрыя Абакана не дазволіла акцыю.

Тады будаўнікі звярнуліся па дапамогу да прэзідэнта ЗША Дональда Трампа. Работнікі запісалі відэа, у якім сказалі, што Уладзімір Пуцін прылятае «ў Хакасію адпачываць, і ўсё, больш яму спраў да Хакасіі няма». «Неаднаразовыя скаргі» на тое, што будаўнікам не выплацілі заробак, а «грошы скралі», засталіся без адказу.

Першая галадоўка работнікаў адбылася ў снежні 2015 года. Тады адзін з будаўнікоў, з паведамленняў СМІ, скончыў жыццё самагубствам, так не і дачакаўшыся выплаты заробку. У пачатку лютага 2016 года Следчы камітэт Хакасіі пачаў крымінальную справу супраць кіраўніка фірмы, якая будавала дамы для пагарэльцаў - яго абвінавацілі ў крадзяжы 17 мільёнаў рублёў.

Маштабныя пажары здарыліся ў Хакасіі ў красавіку 2015 года. Загінулі 32 чалавекі, агонь знішчыў больш за паўтары тысячы жылых дамоў. Рэгіён наведаў Уладзімір Пуцін, які запатрабаваў збудаваць новае жыллё для пагарэльцаў да 1 верасня. Калі прэзідэнт РФ зноў прыехаў у Хакасію ў верасні, ён застаўся задаволены вынікамі будаўніцтва. Аднак мясцовыя жыхары сцвярджалі, што Пуціну паказалі «пацёмкінскія вёскі».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках