2 траўня 2024, Чацвер, 3:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўрапарламент папярэдзіў Лукашэнку пра вяртанне санкцый

35
Еўрапарламент папярэдзіў Лукашэнку пра вяртанне санкцый

У адмысловай рэзалюцыі Еўрапарламент асудзіў дзеянні беларускіх уладаў і запатрабаваў вызваліць усіх затрыманых на Дзень Волі.

Еўрапарламент у прынятай у чацвер ў Страсбургу рэзалюцыі аб Беларусі асудзіў разгон мірных дэманстрантаў і рэпрэсіі напярэдадні дэманстрацыі 25 сакавіка 2017 года, заклікаў беларускія ўлады неадкладна вызваліць затрыманых, а еўрапейскія інстытуты - зноў узмацніць увагу да палітычнай сітуацыі ў краіне, паведамляе «Інтэрфакс».

Еўрапарламент «падкрэслівае, што, нягледзячы на заклікі міжнароднай супольнасці да стрыманасці, рэакцыя службаў бяспекі была неадэкватнай і несуразмернай». Ён «выказвае заклапочанасць апошнімі падзеямі ў Беларусі і падкрэслівае відавочную неабходнасць больш шырокага працэсу дэмакратызацыі ў краіне».

Дэпутаты ЕЗ асуджаюць неабгрунтаваныя абмежаванні свабоды мірных сходаў, свабоды выказвання меркаванняў і свабоды асацыяцыі ў Беларусі.

Еўрапарламент «настойліва заклікае беларускія ўлады неадкладна правесці дбайнае і бесстаронняе расследаванне ўсіх паведамленняў аб адвольных затрыманнях і іншых парушэннях правоў пратэстоўцаў у сувязі з нядаўнімі дэманстрацыямі».

Еўрапарламент «папярэджвае, што ў выпадку адмовы ад такіх расследаванняў ЕЗ можа ўжыць новыя абмежавальныя захады ў дачыненні да высокапастаўленых службовых асобаў Беларусі, адказных за нядаўнія рэпрэсіі».

Асамблея ЕЗ заклікае Парламенцкую асамблею АБСЕ, якая плануе ў ліпені 2017 года правесці сваю 26-ю штогадовую сесію ў Менску, улічыць нядаўнія падзеі і, як мінімум, забяспечыць удзел у сесіі дэмакратычных апазіцыйных партый, незалежных СМІ і арганізацый грамадзянскай супольнасці.

Сярод іншых рэкамендацый Еўрапарламента - аднаўленне мандату адмысловага дакладчыка ААН аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі, праверка на адпаведнасць санкцый ЕЗ супраць Расеі ўдзелу ЕІБ у фінансаванні Астравецкай АЭС, якая будуецца з расейскай дапамогай.

Напісаць каментар 35

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках