7 траўня 2024, aўторак, 22:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы распавялі пра правілы харчавання, што падаўжаюць жыццё

1
Навукоўцы распавялі пра правілы харчавання, што падаўжаюць жыццё

Можна выкарыстоўваць прадукты харчавання для запаволення біялагічнага гадзінніка.

Італійскія навукоўцы праз газэту Corriere della Sera запэўніваюць, што ў працэс старэння цалкам рэальна ўмяшацца: «Навакольнае асяроддзе можа актываваць або блакаваць нашы гены. Можна выкарыстоўваць прадукты харчавання для запаволення біялагічнага гадзінніка. Падчас даследаванняў было складзена меню, найбольш прыдатнае для нашай ДНК».

Акрамя відавочных парад: есці больш гародніны і садавіны, зеляніны і збажыны, выкарыстоўваць аліўкавы алей першага адціскання - ёсць і спрэчныя рэкамендацыі. Або такія парады, якія могуць не зусім пасаваць. Orthodox.od.ua разабраў правілы харчавання для даўгалецця.

1. Жаваць павальней

Даюць такую параду: кожны кавалачак, які вы паклалі ў рот, трэба жаваць датуль, пакуль вам складана будзе сказаць, грунтуючыся толькі на тэкстуры, што менавіта вы жуяце. Нібыта 30 - 40 перажоўванняў. Гэта, вядома, занадта! Але і заглынаць ежу цалком, нібы качка, не варта. Праўда дзесьці пасярэдзіне. Перажоўваць ежу варта павольна і разважна.

2. З'ядаць на 30% менш таго, што ўважаецца за норму

У інтэрнэце мноства праграм-калькулятараў, якія дазваляюць хутка разлічыць сваю норму калорый на дзень. І там жа - больш ці менш дакладная колькасць калорый у розных стравах. Бо мае быць такая памяркоўнасць у ядзенні.

3. Раз на тыдзень галадаць

Італійцы рэкамендуюць галадаць у панядзелак, пасля канца тыдня. Піць толькі ваду для ачышчэння арганізма ад шлакаў.

А вось з гэтым можна паспрачацца! Канец тыдня вельмі часта ў нас ператвараецца ў «сытыя» дні, і пасадзіць арганізм на «галодны рацыён» адразу пасля яго не рэкамендуецца. Дайце яму пару дзён ачомацца, паменшыўшы рацыён, а вось у сераду самы час і апрастацца. Што такое пост у гэтым выпадку? У ідэале - 36 гадзін галадання на пітной вадзе. Але для пачатку - проста санітарныя дні, пераважна вегетарыянскія.

4. Піць больш вады

Што б там ні казалі, дзённую норму вады мы павінны атрымліваць менавіта з чыстай пітной вадой, а не з той, якая ўваходзіць у склад напояў і прадуктаў. Патрэба дарослага чалавека ў вадзе вылічваецца проста: 30 мл на 1 кг вагі.

Да прыкладу, асоба вагой 60 кг мае выпіваць 1800 мл чыстай вады на дзень.

5. Не - тлустым малочным вырабам!

У іх высокі ўзровень гармону эстрагену, што ўдвая павялічвае рызыку раку грудзей. Дарэчы, шмат хто і без парад італійскіх навукоўцаў аддае перавагу малочным вырабам з мінімальнай тлустасцю.

Я катэгарычна супраць абястлушчаных малочных прадуктаў! - не згодная лекарка-дыетолаг. - Прадукты без тлушчу нясмачныя і рэдкія, а таму вытворцы часцей за ўсё дадаюць туды цукар і крухмал. Акрамя таго, кальцый з іх дрэнна засвойваецца. Для гэтага патрэбны вітамін D, а ён сыходзіць пры абястлушчванні. Таму раю малако - 2,5 - 3,2%, смятану - 15%, тварог - 5-9%, ёгурт і кефір - 2,5-3,2%, масла - толькі 82,5%.

6. Налягаць на сінія і чырвоныя садавіну, гародніну і ягады

Гэта прафілактыка рака. Італійцы раяць чырвоны апельсін, чарніцы або чылійскія ягады макі. Маўляў, гэтыя ягады ў 40 разоў карыснейшыя за іншыя!

Зразумела, спіс карысных «пігментаваных» прадуктаў большы.

Чырвоныя гародніна і садавіна змяшчаюць лікапін і антацыяны. Першы (ёсць у памідорах, грэйпфрутах і кавунах) дапамагае змагацца з прыкметамі старэння і некаторымі тыпамі раку - у асаблівасці прастаты. Дарэчы, стравы з таматаў трэба падаваць з невялікай колькасцю алею, так карысныя рэчывы лепш засвояцца.

Антацыяны (ёсць у трускалках, чырвоным вінаградзе, малінах і чырвоных яблыках) - выдатны антыаксідант, які абараняе каморкі ад разбурэння. Дапамагаюць трымаць пад кантролем ціск і зніжаюць рызыку хвароб сэрца. Вішня - асабліва добрая!

Фіялетавыя прадукты - чырвоная капуста, ажыны, баклажан, фігі, цёмны вінаград, слівы, чорныя парэчкі, разынкі - таксама змяшчаюць моцныя антыаксіданты, якія дапамагаюць знізіць рызыку захворвання на некаторыя тыпы раку, хваробы сэрца, хваробу Альцгаймэра, запавольваюць працэс старэння. З асаблівай карысцю чарніц ільга згадзіцца.

Што да ягад макі - гэта чарговы маркетынгавы ход. Наша шыпшына не горшая! Ягады макі карысныя, калі ёсць іх толькі што сарванымі. Значна лепшыя нашыя родныя - журавіны, брусніцы, глог, у сэзон свежыя маліны, трускалкі, парэчкі, абляпіха і гэтак далей.

7. Не мяса, а рыба і арэхі

Змешчаныя ў іх квасы амега-3 рэгулююць дзейнасць каморак і інфармацыйны абмен паміж імі. У плане адмовы ад мяса, са слоў італійцаў, anti-age дыета супадае з супрацьракавай.

На жаль, адзінай дыеты супраць раку, якая б сапраўды дабратворна ўплывала на немач, няма. Адзінае, адмова ад чырвонага мяса прадугледжаная для прафілактыкі рака кішачніка.

Рыба пераважна дзікая паўночных мораў, але дзе яе ўзяць? Уся «паўночная» рыба ў нашых крамах - штучна выгадаваная, у ёй тлушчу больш, чым у дзікай, але гэты тлушч змяшчае ў разы менш карысных амега-3 тлустых квасаў. Праз забруджванне Сусветнага акіяна тая ж траска і тунец «багатыя» на ртуць і волава. А таму рэкамендаваць павелічэнне ў рацыёне рыбы ў нас небяспечна. Праўда, пацыентам усё ж раяць есці больш селядца - яго яшчэ не гадуюць штучна, нарыхтоўваюць у першыя дні вылаву. Можна саліць самому, калі баіцеся лішку солі. Затое ў ім - процьма амега-3 і вітаміну D.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках