11 траўня 2024, Субота, 3:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы: марозіва можа расказаць пра характар чалавека

3
Навукоўцы: марозіва можа расказаць пра характар чалавека

Харчовыя звычкі дапамагаюць разабрацца ў асобе чалавека.

Нават такая дробязь, як выбар марозіва, можа распавесці вельмі шмат пра звычкі і характар чалавека. Ванільнае марозіва - адное з найбольш класічных і простых, тым не менш, яго прыхільнікі, хутчэй за ўсё, рознабаковыя асобы, імпульсіўныя ідэалісты, якія гатовыя на рызыку і любяць спадзявацца на інтуіцыю больш, чым на логіку, піша gogetnews.info.

Пра гэта сведчаць даследаванні неўролага Алана Хірша, заснавальніка арганізацыі, якая займаецца вывучэннем і тэрапіяй на аснове нюху і смаку.

У даследаванні Хірша было выяўлена, што смак трускаўкі прыцягвае талерантных, адданых інтравертаў. Акрамя таго, прыхільнікі такога смаку марозіва звычайна ўдумлівыя і паступаюць надзвычай лагічна.

Шакаладнае марозіва выбар напоўненых энэргіяй, чароўных, эмацыйных людзей.

Даследаванні доктара Хірша паказалі, што людзі, якія абралі фруктовы лёд, настроены досыць песімістычна. Зрэшты, гэта не ўсё - яны адрознiваюцца рашучасцю і аналітычным складам розуму.

Кававы смак падабаецца людзям, якія не любяць трывожыцца пра будучыню, жывуць адным днём і ўвесь час маюць патрэбу ў яркіх ўражанні, калі знаходзяцца ў стасунках.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках