11 траўня 2024, Субота, 4:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Хакеры атакавалі РФ, Украіну і яшчэ больш як 10 краін

8
Хакеры атакавалі РФ, Украіну і яшчэ больш як 10 краін

Розныя ўстановы ў цэлым шэрагу краін падпалі пад магутную хакерскую атаку з патрабаваннем выкупу.

Розныя ўстановы ў цэлым шэрагу краін у пятніцу, 12 траўня, падпалі пад магутную хакерскую атаку з патрабаваннем выкупу. Найбольшая колькасць пагроз была выяўленая ў Расеі, на другім месцы - Тайвань, далей - Гішпанія, Украіна і яшчэ 10 краін, паведамляе ў Twitter даследчая кампанія MalwareHunterTeam, перадае «Нямецкая хваля».

У кампутарныя сістэмы была ўкаранёная шкодная праграма WannaCry, што вымагала грошы за разблакаванне. У Еўропе былі атакаваныя дзясяткі арганізацый. Экспэрт у кібэрбяспецы Кевін Бамонт заявіў у інтэрв'ю брытанскай мэдыякампаніі ВПС, што маштабамі атака носіць беспрэцэдэнтны характар.

У Вялікабрытаніі сапсаваліся кампутарныя сістэмы ў шмат якіх шпіталях. У Лондане, Нотынгеме, Бэрбі ды іншых гарадах Англіі і Шатландыі некаторыя медыцынскія ўстановы параілі пацыентам часова не звяртацца па дапамогу за выняткам экстранных выпадкаў. Сярод медыцынскіх цэнтраў, працу якіх ускладнілі хібы - два найбольшыя шпіталі Лондана - Royal London Hospital і St.Bartholomew's.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках