9 траўня 2024, Чацвер, 1:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Горадні спалохаліся салідарнасці з героем нацыянальнага сцяга

2
У Горадні спалохаліся салідарнасці з героем нацыянальнага сцяга

Сяргея Верамеенку выклікаюць у міліцыю за акцыю «Я такі як Васіль Палякоў».

Гарадзенскі актывіст Сяргей Верамеенка апублікаваў у «Фэйсбуку» два здымкі ў знак салідарнасці з Васілём Паляковым, які адбываў 15 дзён арышту за бел-чырвона-белы сцяг. За гэта Верамеенку выклікаюць у міліцыю.

Са слоў Сяргея Верамеенкі, два міліцыянты прыйшлі да яго дадому амаль у дзесяць вечара з тым, каб спытаць яго пра апублікаваныя ў «Фэйсбуку» здымкі, дзе ён і яго жонка стаяць з нацыянальным сцягам, а над імі надпіс: «У Гародні такія самыя, як Васіль». Другі здымак падпісаны «Такі самы, як Васіль!!!»

- Я адказаў міліцыянтам, што размаўляць з імі ні аб чым не буду. Тады яны кінулі ў паштовую скрыню позву, каб я раніцай 17-га траўня з'явіўся ў аддзяленне для правядзення допыту. Мяне гэта вельмі здзівіла - няўжо я нешта парушыў, апублікаваўшы свае здымкі ў «Фэйсбуку»?

Верамеенка сказаў Свабодзе, што перш за ўсё збіраецца раніцай патэлефанаваць у аддзяленне для высвятлення, чаго на самай справе ад яго хочуць у міліцыі.

Васіль Палякоў, намеснік старшыні гомельскай арганізацыі АГП. Ён быў затрыманы 1 траўня за бел-чырвона-белы сцяг, падняты падчас мітынгу, які быў дазволены гарвыканкамам, і асуджаны на 15 сутак. Увесь гэты час 48-гадовы палітык галадаў.

У Гародні Сяргей Верамеенка ў знак салідарнасці з ім зрабіў здымкі з бел-чырвона-белым сцягам і апублікаваў іх у інтэрнэце.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках