19 траўня 2024, Нядзеля, 4:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кангрэсмэн ад Тэхаса заклікаў абвясціць імпічмент Трампу

7
Кангрэсмэн ад Тэхаса заклікаў абвясціць імпічмент Трампу

Чалец Кангрэсу Эл Грын заклікаў да імпічменту прэзідэнту ЗША.

Выступаючы ў сераду ў Палаце прадстаўнікоў, кангрэсмэн раскрытыкаваў дзеянні прэзідэнта і заявіў, што амерыканскі народ не толькі абірае кіраўніка дзяржавы, але і кантралюе яго штодзённыя дзеянні, за якія той адказвае перад народам, паведамляе «Радыё Свабода».

Напярэдадні Грын заявіў, што кожны дзень знаходжання Трампа на пасадзе прэзідэнта «гэта рызыка для дэмакратыі», бо ягоныя дзеянні агулам могуць быць разгледжаны, як спроба паставіць сябе вышэй за закон.

Размовы пра імпічмент пачаліся пасля таго, як Трамп 9 траўня адправіў у адстаўку дырэктара ФБР Джэймса Комі, які ўзначальваў расследаванне аб магчымым умяшанні Расеі ў прэзідэнцкую кампанію ў ЗША ў 2016 годзе. У гэтым кантэксце ў амерыканскіх палітычных колах і СМІ паўсталі пытанні аб рэальнай аб'ектыўнасці і незалежнасці ФБР.

16 траўня ў СМІ з'явіліся паведамленні аб тым, што Трамп спрабаваў спыніць расследаванне ФБР расейскіх кантактаў звольненага ў лютым дарадцы прэзідэнта ў нацыянальнай бяспецы Майкла Фліна. Белы дом зняпраўдзіў гэта.

Учора ж стала вядома, што 10 траўня Дональд Трамп падзяліўся з кіраўніком МЗС Расеі Сяргеем Лаўровым сакрэтнай інфармацыяй аб падрыхтоўцы тэракта. У сваім твітэры амерыканскі прэзідэнт патлумачыў гэта меркаваннямі гуманнасці.

Расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін назваў сітуацыю «палітычнай шызафрэніяй», якую падаграваюць настроеныя супраць Расеі людзі. Пуцін выказаў гатоўнасць даць Вашынгтону запіс размовы Трампа і Лаўрова.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках