11 траўня 2024, Субота, 4:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Помнік Льву Сапегу ўсталююць паміж танкам Т-34 і Леніным

5
Помнік Льву Сапегу ўсталююць паміж танкам Т-34 і Леніным

«Крэатыў» слонімскіх чыноўнікаў здзівіў мясцовых мастакоў.

Сёлета ў Слоніме нарэшце будзе ўсталяваны і адкрыты помнік былому слонімскаму старасту, канцлеру Вялікага княства Літоўскага Льву Сапегу (1557-1633), перадае «Радыё Рацыя».

Пра гэта ішла размова на апошнім пасяджэнні Слонімскага райвыканкама. Помнік канцлеру будзе ўсталяваны ў цэнтры Слоніма ў скверыку на Першамайскай вуліцы. У гэтым невялікім скверыку ўжо стаіць помнік-танк з аднаго боку, а з другога - помнік Леніну, які паказвае рукой на Спасаўскі сабор. Паміж імі будзе ўсталяваны і помнік Льву Сапегу.

На думку слонімскіх мастакоў, для такога невялікага скверыка тры помнікі ў адным месцы - гэта неабдуманы і безгустоўны крок слонімскіх архітэктараў. Помнік мае быць пастаўлены ў зусім іншым месцы, але не побач з помнікам-танкам Т-34 і вялікім помнікам Леніну.

Але ўжо прынятая пастанова, і адпаведныя службы расчаліся з рэалізацыяй арганізацыйных акцый для ўсталявання помніка.

Нагадаем, што помнік Льву Сапегу ў Слоніме мяркуюць паставіць ужо блізуя 20 гадоў. І праект помніка ёсць, але заўсёды бракавала фінансаў на сам помнік, які пагадзіўся зрабіць Народны мастак Беларусі Іван Міско, што родам са Слонімшчыны. Магчыма, сяголета слонімцы яго нарэшце дачакаюцца.

За Сапегам Слонім стаў культурным, прамысловым і палітычным местам. Побач з замкам на беразе Шчары канцлер Сапега збудаваў мураваны палац, дзе са студзеня 1597 году праходзілі генеральныя соймікі Вялікага княства Літоўскага. У слонімскім замку знаходзілася і добрая бібліятэка, архіў, творы мастацтва. Леў Сапега ўпарадкаваў ў Слоніме вуліцы, масты, дарогі. Ён адкрыў новыя рынкі, прамысловыя мануфактуры, будаваў адміністрацыйныя і гаспадарчыя будынкі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках