11 траўня 2024, Субота, 4:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мікалай Казлоў: У МУС трэба скараціць кожнага другога

19
Мікалай Казлоў: У МУС трэба скараціць кожнага другога
МІКАЛАЙ КАЗЛОЎ
ФОТА: «Радыё Свабода»

Міліцыя імкліва дэградуе, а Шуневіч адзін з галоўных вінаватых у гэтым.

Намеснік старшыні АГП Мікалай Казлоў пракаментаваў «Белсату» магчымыя кадравыя чысткі ў МУС:

«Па-першае, апарат МУС у нас такі велізарны, што гэтыя 10% ніхто і не заўважыць. Па-другое, трэба ўсё ж зразумець, якую катэгорыю супрацоўнікаў міністр збіраецца скарачаць, якія падраздзяленні. Мне здаецца, што гэтая заява для публікі, і гэта ніяк не звязана ні з рэальным рэфармаваннем, ні са скарачэннем. Я думаю, што лёгка можна скараціць да 50% міліцыянтаў», - адзначыў ён у інтэрв'ю.

«Беларусы - законапаслухмяныя людзі і няма неабходнасці трымаць рэпрэсіўны апарат такіх маштабаў. Тым больш, што краіна знаходзіцца ў эканамічным крызісе. Так, ёсць падраздзяленні, якія сапраўды змагаюцца са злачыннасцю - той жа крымінальны вышук. Але навошта нам столькі АМАПу, столькі спецпадраздзяленняў? Ну вось мы ўсю гэтую машыну бачылі на Дзень Волі. А чым усе яны займаюцца ў вольны ад разгону дэманстрацый час? А яны ўсе атрымліваюць заробак, здаровыя мужыкі. Напрыклад, мяне 23 сакавіка затрымлівалі 5 супрацонікаў АМАП - 5 здаровых хлопцаў доўга мяне чакалі, каб затрымаць, потым правялі са мной увесь дзень да позняга вечара толькі для таго, каб абылгаць мяне ў судзе і змясціць на Акрэсціна. А чым тыя хлопцы яшчэ 365 дзён на год займаюцца? Таму вельмі сумна глядзець на сітуацыю ў міліцыі. Яны ж нават не разумеюць, што ўчыняюць злачынствы. Міліцыя імкліва дэградуе і я мяркую, што Шуневіч адзін з галоўных вінаватых у гэтым», - распавёў Мікалай Казлоў.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках