5 траўня 2024, Нядзеля, 4:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Цуды здараюцца: адміністрацыйны працэс супраць журналісткі з Гомеля спынены

1
Цуды здараюцца: адміністрацыйны працэс супраць журналісткі з Гомеля спынены
ФОТА: «БЕЛСАТ»

Марына Драбышэўская была затрыманая 1 траўня пасля санкцыянаванага мітынгу ў Гомелі.

Журналістка-фрылансер Марына Драбышэўская атрымала паведамленне аб спыненні адміністрацыйнай справы паводле арт 22.9 КаАП «Парушэнне заканадаўства аб сродках масавай інфармацыі», паведамляе «Белсат».

«Вельмі цяжка ў гэта паверыць, але атрымліваецца, што цуды здараюцца!», - напісала Драбышэўская ў Фэйсбуку.

Марына Драбышэўская была затрыманая 1 траўня пасля санкцыянаванага мітынгу ў Гомелі. Яна правяла ў Чыгуначным РАУС амаль 2,5 гадзіны. Потым у дачыненні да яе склалі адміністрацыйны пратакол, абвінаваціўшы ў супрацоўніцтве з «Белсатам» без акрэдытацыі.

1 траўня пасля мітынгу ў Гомелі таксама была затрыманая журналістка Ларыса Шчыракова. Сёння суд Гомельскага раёна прысудзіў Шчыракову да штрафу сумай 35 базавых адзінак (805 рублёў) за «парушэнні заканадаўства аб СМІ» (арт 22.9 КаАП). Падставай для складання адміністрацыйнага пратаколу супраць журналісткі стала яе праца на мітынгу 1 траўня ў Гомелі, адкуль яна вяла онлайн для «Белсата».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках