20 красавiка 2024, Субота, 2:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Саннікаў: Усе арыштаваныя паводле «справы патрыётаў» – палітвязні

3
Андрэй Саннікаў: Усе арыштаваныя паводле «справы патрыётаў» – палітвязні
АНДРЭЙ САННІКАЎ

«Справа патрыётаў» – заказная палітычная справа.

Пра гэта ў інтэрв'ю Charter97.org заявіў лідар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэй Саннікаў.

– Як «Еўрапейская Беларусь» ставіцца да «справы патрыётаў», паводле якой сёння ў турмах знаходзіцца 17 чалавек?

– У турмах 17 чалавек, але праходзіць паводле гэтай справы значна больш. «Еўрапейская Беларусь» адразу ж абвесціла ўсіх арыштаваных паводле гэтай справы палітвязнямі. Мы пра гэта заяўлялі, у тым ліку неаднаразова на міжнародным узроўні. Не далей як учора я абмяркоўваў гэтае пытанне з першым намеснікам старшыні Еўракамісіі Франсам Тымермансам. Заклікаем праваабаронцаў, а таксама ўсе палітычныя партыі і рухі зрабіць такія ж заявы.

«Справа патрыётаў» – заказная палітычная справа, якая была тэрмінова сфабрыкаваная пасля публічнага загаду Лукашэнкі. Яна небяспечная не толькі для абвінавачаных, але і для незалежнасці Беларусі. Рэжыму яна спатрэбілася для таго, каб дагадзіць Крамлю і атрымаць звыклую падтрымку на ўтрыманне рэпрэсіўнага апарату для ўціску пратэстаў і арыштаў актывістаў.

– Чаму важна даваць праваабарончую ацэнку палітычным справам у самыя кароткія тэрміны?

– Пры дыктатарскім рэжыме, які шмат гадоў існуе ў Беларусі, няма ні незалежнага следства, ні незалежнага суда. Калі відавочна, што абвінавачванні носяць палітычны характар, праваабаронцам недазваляльна чакаць вынікаў следства або суда, каб прыняць пастанову пра статус палітвязня. Важна даваць прынцыповую ацэнку, каб міжнародная супольнасць магла рэагаваць. Не сакрэт, што сёння некаторыя еўрапейскія палітыкі чарговы раз праваліліся ў сваіх спробах «рэфармаваць» Лукашэнку і спрабуюць заплюшчыць вочы на ўзнаўленне рэпрэсіяў. Для рэжыму гэта служыць сігналам для яшчэ больш жорсткіх рэпрэсій і катаванняў палітвязняў.

– На якой падставе Вы адразу ж назвалі «справу патрыётаў» палітычнай?

– Мы мелі для гэтага ўсе падставы. Кіраўніцтва «Еўрапейскай Беларусі», сярод іншых мяне і Змітра Бандарэнку, некалькі разоў на дзяржаўным тэлебачанні і ў галоўнай рэжымнай газеце назвалі спонсарамі і арганізатарамі спробы дзяржаўнага перавароту ўзброеным шляхам. Афіцыйна заяўляем, што гэта нахабная хлусня і што ні з кім з тых, хто сёння знаходзіцца ў турмах паводле лжывых даносаў, мы нават не знаёмыя. Адно гэта служыць доказам заказной «справы» і невінаватасці ўсіх арыштаваных паводле яе асобаў.

На сваім досведзе абвінавачаных паводле папярэдняй гучнай справы за «спробу дзяржперавароту» ў 2010 годзе ведаем, што арыштаваных сёння катуюць, выбіваюць паказанні, што для іх ствараюць невыносныя ўмовы, прымушаюць да супрацоўніцтва.

Яшчэ раз заяўляем, што ўсе арыштаваныя паводле «справы патрыётаў» з'яўляюцца палітвязнямі. Палітвязнямі таксама з'яўляюцца ўсе затрыманыя і тыя грамадзяне Беларусі, што адбываюць пакаранне за акцыі пратэсту.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках