2 траўня 2024, Чацвер, 10:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Масква спадзявалася ўплываць на Трампа праз Фліна

1
Масква спадзявалася ўплываць на Трампа праз Фліна
Майкл Флін

CNN выступіў з чарговай ананімнай выцечкай пра Трампа.

Улады Расеі ўскладалі вялікія надзеі на магчымасць уплыву праз генерала Майкла Фліна на палітыку прэзідэнта Дональда Трампа. Пра гэта гаворыцца ў новых выцечках тэлеканала CNN са спасылкай на ананімныя крыніцы ў Белым Доме і выведцы, паведамляе РБК-Украина.

Сярод іншага, суразмоўцы тэлеканала расказалі, што перахопленыя размовы расейскіх чыноўнікаў дазволілі ім зрабіць выснову, што прызначанага дарадцам Трампа ў нацыянальнай бяспецы Фліна расейцы збіраюцца выкарыстаць як інструмент уплыву на каманду Трампа. "Тое, як расейцы казалі пра яго (Фліна), выклікала непакой надзвычайны", – падзяліўся сваімі меркаваннямі адзін з суразмоўцаў тэлеканала.

Яшчэ адзін былы чыноўнік адміністрацыі заявіў, што Флін разглядаўся як патэнцыйная пагроза нацыянальнай бяспекі. Пры гэтым суразмоўцы тэлеканала не сталі ўдакладняць, што Флін быў дапушчаны да зусім сакрэтнай інфармацыі і прайшоў усе неабходныя праверкі ў той час, калі прэзідэнтам быў яшчэ Барак Абама, а праводзілі гэтыя праверкі чыноўнікі, прызначаныя Абамам.

Крыніцы дапускаюць, што Масква магла перабольшыць ступень лаяльнасці Фліна, і ягоныя здольнасці прасоўваць патрэбны пункт гледжання. Аднак яны запэўнілі, што адміністрацыя Абамы яшчэ задоўга да прызначэння перастала давяраць Фліну і старалася не дзяліцца з ім важнай інфармацыяй. У сваю чаргу Белы Дом адмовіў тэлеканалу ў каментары на гэтую тэму.

"Мы ўпэўненыя, што калі гэтыя расследаванні будуць закончаныя, ніякіх доказаў у падтрымку якой-небудзь змовы паміж кампаніяй Трампа і Расеяй не будзе", – заявіў прадстаўнік адміністрацыі.

Нагадаем, раней паведамлялася, што дзейны высокапастаўлены дарадца прэзідэнта ЗША Дональда Трампа стаў фігурантам расследавання справы пра "магчымую змову перадвыбарчага штаба Трампа з Расеяй".

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках