2 траўня 2024, Чацвер, 15:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ва Украіну забаронены ўезд блізу 40 расейскім артыстам

10
Ва Украіну забаронены ўезд блізу 40 расейскім артыстам
ФОТА: SEGODNYA.UA

Музыкі і акторы, якія трапілі ў «чорны спіс», не змогуць прыехаць ва Украіну цягам трох гадоў.

Украінскія кампетэнтныя органы забаранілі ўезд ва Украіну блізу 40 расейскім акторам і спевакам за незаконнае наведванне Крыма, паведаміў кіраўнік Дзяржаўнай памежнай службы Віктар Назаранка.

«Што тычыцца артыстаў і іншых публічных дзеячаў з Расеі, якія наведвалі Крым. На сёння мы выявілі іх блізу 40 чалавек. Мы вельмі ўдзячныя за тую дапамогу, якую нам робяць неабыякавыя грамадзяне Украіны і праваахоўныя органы», – сказаў ён у эксклюзіўным інтэрв'ю агенцтву «Інтэрфакс-Украіна».

Назаранка ўдакладніў, што гаворка ідзе пра забарону ўезду ва Украіну на 3 гады. У гэты спіс уваходзяць такія выканаўцы, як Лаліта Міляўская, Юлія Самойлава, Наташа Каралёва (грамадзянка РФ Наталля Парывай), Мікалай Дабрынін, Людміла Арцем'ева і інш.

Ён таксама паведаміў, што ў 2016 годзе быў забаронены ўезд ва Украіну 5,4 тыс. замежнікам, з іх больш за 1,2 тыс. – грамадзяне Расеі. Сёлета агульная колькасць забаронаў на ўезд ужо дасягнула 2,5 тыс., 616 з іх – грамадзяне РФ.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках