2 траўня 2024, Чацвер, 15:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мечыслаў Грыб: МУС не зменіцца, пакуль не зменіцца ўлада

3
Мечыслаў Грыб: МУС не зменіцца, пакуль не зменіцца ўлада
Мечислав Гриб
Фото: «Радыё Свабода»

Без пераменаў у сістэме палітычнай улады нязменнай застанецца і сістэма МУС.

Генерал-лейтэнант міліцыі ў адстаўцы Мечыслаў Грыб пракаментаваў Беларускай праўдзе афіцыйныя заявы пра скарачэнне МУС на 10%.

– Ніхто не ведае, колькі супрацоўнікаў налічвае МУС. Не ведаючы асноўных лічбаў, немагчыма падлічыць, якая колькасць беларускай міліцыі. Больш за тое, мы ўжо чулі пра скарачэнне МУС і на 3%, і на 5%, і на 20%. Але калі не адбудзецца рэарганізацыя сістэмы органаў унутраных справаў, ніякае скарачэнне не дасць выніку: пачнуць скарачаць некамплект, пачнуць чысціць тых, хто ўжо выслужыў. На справе можна скарачаць МУС і напалову, але з рэарганізацыяй, – кажа Мечыслаў Грыб.

– Трэба вярнуць давер насельніцтва да органаў унутраных справаў, перш за ўсё – міліцыі. Для дасягнення гэтай мэты патрэбна рэарганізацыя ўсёй сістэмы – на прыклад Грузіі, Украіны, іншых краінаў. А рэарганізацыя ўжо пакажа і шляхі скарачэння колькасці, і павышэння даверу ў народа. Трэба ўсё перарабіць, але сістэма не стане гэтага рабіць. МУС нельга разглядаць як асобную структуру – гэта частка палітычнай улады Беларусі. І пакуль не адбудзецца пераменаў у сістэме палітычнай улады, нязменнай застанецца і сістэма МУС.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках