2 траўня 2024, Чацвер, 4:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Мексіцы натоўп ледзь не лінчаваў расейца

19
У Мексіцы натоўп ледзь не лінчаваў расейца
ФОТА З САЙТА F1NEWS.RU

Расеец здымаў абразлівыя ў дачыненні да мясцовых жыхароў відэа.

У Мексіцы натоўп ледзь не лінчаваў расейца. Ён шпіталізаваны, піша РИА Новости.

Раней консул Расеі ў Мехіка Дзмітрый Болбат паведаміў агенцтву, што мужчына, якога завуць Аляксей Макееў, магчыма, быў цяжка паранены, калі мексіканцы ўзялі ў атачэнне ягоны дом у Канкуне.

Макееў атрымаў вядомасць у Мексіцы дзякуючы сваім абразлівым у дачыненні да мясцовых жыхароў відэа. Падчас інцыдэнту расеец параніў аднаго з мексіканцаў, які пасля памёр.

Паведамляецца, што на некаторы час натоўп ачапіў дом Макеева, але не нападаў. Аднак пасля навіны пра раненне мексіканца людзі ўламіліся ў дом расейца, а сам ён выбег на дах.

Паводле словаў консула, пра Аляксея Макеева ў Расеі здымалі перадачу «Чыстасардэчнае прызнанне», у якой сцвярджалася, што ён псіхічна нездаровы.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках