2 траўня 2024, Чацвер, 14:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праграмісты канадскай IT-кампаніі хочуць стварыць украінцам новую сацыяльную сетку

9
Праграмісты канадскай IT-кампаніі хочуць стварыць украінцам новую сацыяльную сетку

Каманда з 30 праграмістаў канадскай IT-кампаніі StartupSoft заявіла пра жаданне стварыць сацыяльную сетку Ukrainians.

Так напісана на афіцыйнай старонцы праекта, пішуць Ведомости.

Распрацоўку плануюць адначасова для трох платформаў: web, iOS і Android. Адзначаецца, што праект будзе распрацаваны толькі ў выпадку пераканання кампаніі ў тым, што гэтага хочуць украінцы.

"Калі перад 1 чэрвеня колькасць падпісчыкаў дасягне 50,000+, StartupSoft распрацуе прадукт цягам чатырох месяцаў", – гаворыцца ў паведамленні Ukrainians.

15 траўня прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка падпісаў указ пра фізічных і юрыдычных асобаў, супраць якіх уводзяцца антырасейскія санкцыі на тэрмін ад аднаго года да трох гадоў. У санкцыйным спісе апынуліся, сярод іншых, сацыяльныя сеткі "Укантакце" і "Аднакласнікі". Спецыяльна для ўкраінцаў зробленая падборка ўкраінскіх сацсетак.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках