2 траўня 2024, Чацвер, 2:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На кірмашы ля Палаца спорту менчукам у спякоту прапануюць валёнкі ды шапкі

8
На кірмашы ля Палаца спорту менчукам у спякоту прапануюць валёнкі ды шапкі
ФОТА: ONLINER.BY

Сёння ў Менску адкрыўся пяты стокавы кірмаш.

Ужо пятым разам прастору каля Палаца спорту апанавалі палаткі беларускіх вытворцаў, піша оnliner.by

Аб набліжэнні да месца правядзення кірмашу падказвала з'яўленне мужчын у льняных гарнітурах і саламяных капелюшах. З дынамікаў ліліся народныя песні, а шашлык пражыўся з прыемным сквырчаннем. Самая першая палатка - са шкарпэткамі «Навіта» - дала журналістам падставу для смеху. Модныя мужчынскія мадэлі за 1,5 рубля прадаваліся з этыкеткай, на якой выяўлены - увага! - модны бізнэсовец з 90-х з сотавай трубкай і антэнай. І ўсё гэта на фоне афіцыйнага сцяга.

Пераважна прадукцыя «Беллегпрама» не тое што «няноская», але ўжо сапраўды «нязручная». Нам складана змірыцца з існаваннем вар'яцка-жоўтых, практычна люмінесцэнтных капелюшоў за 15 рублёў (мабыць, яны патрэбныя, каб не згубіцца ў цемры, калі капаеш бульбу) або сукенак у жахлівую палоску за 5 рублёў.

Але не ўсё так сумна. З «Беллегпрамам» галоўнае - не здавацца! Цярпліва абышоўшы дзясяткі намётаў, журналісты знайшлі тых, хто прадае прыгожыя рэчы. Зразумела, што кампаній узроўню Nelva або Burvin на стокавым кірмашы не было, і ўсё ж прыватныя вытворцы ашаламляльна адрозніваліся ад усіх гэтых дзяржаўных «пвуп» і «тда», застылых ў савецкім мінулым.

ФОТА: ONLINER.BY

Напрыклад, прыемна глядзеліся мілыя прынты з матылькамі і кветкамі на сукенках «Юнілікс». Усяго 35-40 рублёў - і вось яно, шчасце.

«Няхай мы і маленькае прадпрыемства, але за модай сочым, стараемся. Нядаўна ездзілі ў Піцер на выставу моды. На кірмашы гандлюем коштамі вытворцы, плюс зніжкавыя адсоткі, таму атрымліваецца так танна. Тканіны ў нас заўсёды натуральныя, прынты прыгожыя. Заснавальнік купіў сістэму аўтаматызаванага праектавання крою. То бок, у нас каштуе праграма больш як $12 000, якая цалкам робіць лекалы. Усё прадумана, каб мінімізаваць выдаткі і павялічыць прыбытак. Усё зроблена так, каб было танна. Калі ў нас рэжуць тканіну, адкідаў фактычна няма», - тлумачыць мэнэджэрка Святлана.

Паглядзець, як ідуць продажы ў «Арэола», прыйшоў асабіста намеснік дырэктара Максім.

«Мы стараемся, двойчы на год вывозім дызайнераў у Італію, - тлумачыць Максім прычыну элегантнасці джэмпераў і кардыганаў. - У стокавым кірмашы ўдзельнічаем першым разам. Надумалі, а чаму б і не. Урэшце, мы таксама ўваходзім у склад «Беллегпраму». Сёння і заўтра ў нас зніжкі 30-60%. Толькі гэтыя два дні, на час правядзення выставы. Самае таннае з нашай лінейкі - гэта джэмперы за 15 рублёў, а самае дарагое - накідкі з альпака, воўны паўднёваамерыканскай лані, за 100 рублёў. Ці чакаю я наплыву пакупнікоў? Ды ён ужо ёсць, паглядзіце!»- паказвае рукой намесніца дырэктара «Арэола».

З душэўным падыходам гандлююць на кірмашы супрацоўнікі Смілавіцкай валюшна-лямцавай фабрыкі. Спачатку журналісты падумалі: цяпер жа травень, якія валёнкі? І не мелі рацыю. За 46 рублёў можна купіць сапраўды прыгожую, а галоўнае, цёплую і нязносны абутак. «Можаце зімой хоць у адных панчохах хадзіць, хоць босыя - будзе цёпла», - запэўнілі з лагоднай усмешкай.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках