2 траўня 2024, Чацвер, 5:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На мяжы з Літвой і Латвіяй транспартны калапс

На мяжы з Літвой і Латвіяй транспартны калапс
ФОТА: TUT.BY

Толькі на беларуска-літоўскай мяжы 688 фур чакаюць чаргі на выезд.

Адпаведная інфармацыя размешчаная на сайте Дзяржаўнага памежнага камітэта.

Паводле стану на 16.00 найбольш напружаная сітуацыя адзначаецца ў пункце пропуску «Каменны Лог», дзе сабралася 320 фураў. Што да іншых пунктаў пропуску ў літоўскім кірунку, то ў «Прывалцы» стаяць 177 грузавых аўтамабіля, «Беняконях» - 111, «Катлоўцы» - 80.

Чаргу на ўезд у Беларусь чакаюць 82 самаходы - па 10 у «Катлоўцы» і «Каменным Логу» і 62 - у «Беняконях». На мяжы з Латвіяй у пункце пропуску «Грыгароўшчына» ў чарзе на выезд з Беларусі знаходзяцца 100 грузавікоў, ва «Урбанах» - 110.

Чэргаў на ўезд тут не фіксуецца. На мяжы з Польшчай у «Брузгах» выезду ў сумежную краіну чакаюць 24 фуры, у «Казловічах» - 20. У «Бераставіцы» ўезду ў Беларусь чакаюць 80 грузавых аўтамабіляў. На ўкраінскім кірунку чэргаў на выезд і ўезд няма.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках